Бяжым за здароўем

Спорт

Бег – адзін з самых даступных і карысных відаў спорту.  У яго практычна няма супрацьпаказанняў (акрамя павышанага ціску). Бег дапамагае трымаць сябе ў тонусе, паляпшае кровазварот, сон, самаадчуванне і настрой, адзначаюцца станоўчыя змены ў дзейнасці сардэчна-сасудзістай, дыхальнай сістэмах.

Акрамя таго, бег трусцой прыводзіць у форму ўсе групы мышц. Калі яго спалучаць з правільным харчаваннем, гэта адно з лепшых сродкаў для пахудзення.

Прыступаць да трэніровак трэба паступова і з часам даводзіць да максімуму. Пры гэтым памятайце, што ваша мэта не сусветны рэкорд, а добрае здароўе.


М. МІХАЛЕНКА, фельчар-валеолаг райЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *