З прафесійным святам вас, работнікі пракуратуры!


Работнікі раённай пракуратуры – высокакампентэнтныя, адказныя, верныя прафесійным традыцыям людзі. Дзень за днём яны з гонарам выконваюць свой грамадзянскі і службовы абавязак, надзейна абараняючы нашы правы і інтарэсы.

Сэрца калектыву – сапраўдны прафесіянал, чалавек, для якога пачуццё доўгу, справядлівасць, прынцыповасць і асабістая мужнасць – сэнс усяго жыцця  – Вячаслаў Іосіфавіч Весялоўскі. Яго намеснік і правая рука – Андрэй Аляксандравіч Лявончык. Ен працуе ў раённай пракуратуры першы год, але мае за плячыма багаты прафесійны вопыт: пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны працаваў у Рагачове і Лоеве. Нарадзіўся і вырас у Гомелі, але вяртацца ў абласны цэнтр не спяшаецца.

– Добра там, дзе твой дом, а дом там, дзе жывеш. Жыву я ў Хойніках, таму гэта блізкі майму сэрцу куток, дзеля працвітання якога буду самааддана працаваць. Тым больш, што для гэтага створаны ўсе ўмовы: калектыў выдатны, выдзелілі службовае жыллё, – шчыра гаворыць Андрэй Аляксандравіч.

У ліку нядаўна папоўніўшых калектыў і  памочнік пракурора раёна Юлія Аляксандраўна Грамовіч. Яе жыццёвае крэда – “Нягледзячы на цяжкасці, заўсёды ісці ўперад!” І трэба адзначыць, яна яго выдатна рэалізуе ў сваёй паўсядзённай дзейнасці.    

Толькі добрыя словы ад кіраўніцтва можна пачуць у адрас добрасумленнага і аб’ектыўнага работніка следчага Дзмітрыя Іванавіча Лукомскага і загадчыцы канцылярыі, чулай жанчыны Соф’і Міхайлаўны Гарбатай, якая 42 гады прысвяціла любімай справе.

Нельга не адзначыць велізарны ўклад у агульную скарбонку калектыву вадзіцеля Сяргея Іванавіча Жмыхава і прыбіральшчыцы службовых памяшканняў Марыі Сцяпанаўны Карась.


Тэкст і фота Наталіі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *