Данінай памяці


22 чэрвеня ў Беларусі адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

У нашым горадзе мітынг-рэквіем адбыўся каля Каменя-помніка масавых расстрэлаў мірных жыхароў. Адкрыла і вяла яго першы сакратар райкома БРСМ Л.А. Гаркуша. Перад прысутнымі – ветэранамі, прадстаўнікамі працоўных калектываў, працуючай моладдзю і актывістамі ГА “БРСМ” выступілі намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка, старшыня прэзідыума раённага савета ветэранаў М.С. Скрыпчанка, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкома І.С. Панчанка, настаяцель Свята-Пакроўскай царквы, протаіерэй  Уладзімір Козак.

27 ударамі царкоўнага звону аб загінуўшых 27 мільёнах у Вялікай Айчыннай вайне і журботным маўчаннем  аддадзена даніна памяці воінам, якія загінулі за наш сённяшні светлы дзень, замучаным у фашысцкіх канцлагерах, нявінна расстраляным, закатаваным, спаленым мірным жыхарам. Прысутныя ўсклалі вянок і кветкі да Каменя-помніка.

З 21 па 28 чэрвеня ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў праходзяць інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, ва ўстановах культуры, бібліятэках аформлены кніжныя выстаўкі, праводзяцца тэматычныя вечары, гутаркі, прысвечаныя жалобнай даце.


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *