1 ліпеня — 47 гадоў з дня ўтварэння органаў папярэдняга следства МУС Рэспублікі Беларусь


Як сведчаць лічбы статыстыкі, у гэтым годзе крымінагенная сітуацыя на тэрыторыі нашага раёна ў цэлым стабілізавалася і, у параўнанні з мінулымі гадамі, пайшла на спад. У гэтым ёсць і заслуга супрацоўнікаў следчага аддзялення папярэдняга расследавання Хойніцкага РАУС.


Працуюць тут чатыры чалавекі: пенсіянер, вольнанаёмны Міхаіл Якаўлевіч Заяц, следчы Андрэй Іванавіч Дземідзенка (ніжні рад на здымку), начальнік Мікалай Міхайлавіч Барысенка, следчы Аляксандр Войцэхавіч Карповіч (верхні рад на здымку) і следчы Сяргей Аляксандравіч Гусак, а таксама старшая следчая Марына Леанідаўна Лебедзева-Грыгаровіч, якая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.

Штат аддзялення з’яўляецца сапраўдным сплавам маладосці і вопыту: багацейшы стаж работы ў аддзяленнні мае М.Я. Заяц, немалы ён у А.В. Карповіча і М.М. Барысенкі. А неабходны для работы маладзёжны энтузіязм арганічна дадаюць больш маладыя С.А. Гусак і А.І. Дземідзенка.

Гэта прыносіць свае плады. За 5 месяцаў бягучага года ў вытворчасці знаходзілася 95 крымінальных спраў, 50 з іх накіравана пракурору раёна для далейшага накіравання ў суд. Фігурантамі гэтых спраў з’яўляюцца 56 абвінавачваемых па 60 злачынных эпізодах.

Галоўнай задачай аддзялення папярэдняга расследавання, як вынікае з Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” з’яўляецца ўсебаковае і аб’ектыўнае расследаванне абставін здзяйснення злачынстваў, ступені віны асоб, якія іх здзейснілі і многае іншае. Расследаваць даводзіцца самыя розныя злачынствы – ад крадзяжоў хатняй птушкі да карупцыйных спраў.

Зразумела, што супрацоўнікі аддзялення пры гэтым працуюць у самым цесным кантакце са службамі крымінальнага вышуку, эканамічных злачынстваў, ДАІ і іншымі службамі РАУС.


Тэкст і фота Віктара НАЗАРАНКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *