Адзначылі Дзень моладзі


У нядзелю на пляцоўцы каля ГЦКіС “Меліяратар” прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню моладзі. Са святам прысутных павіншаваў намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка, пажадаў новых дасягненняў і поспехаў, ажыццяўлення задуманага.


Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша ўручыла падзякі за асабісты ўклад у развіццё маладзёжнага руху, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна намесніку дырэктара СШ № 3 Л.І. Півавар, намесніку дырэктара дзяржаўнай гімназіі К.І. Марчанковай, дырэктару фізкультурна-спартыўнага клуба Д.А. Васюку, начальніку аддзела эканомікі райвыканкома А.М. Гарашчанку, намесніку дырэктара РКБА А.Р. Голіку, старшаму пажарнаму ПДРЭЗ В.М. Лукша  і вядучаму эканамісту ПДРЭЗ В.М.Штыхновай.

Былі падведзены вынікі раённага маладзёжнага конкурсу “Табе, любімы горад, прысвячаю…”. Пераможцамі ў намінацыі “Відэаролік” сталі калектывы ПДРЭЗ, СШ № 3 і дзяржаўнай гімназіі, якія атрымалі дыпломы. Падзякі ў намінацыі “Мастацкае прадстаўленне” атрымалі калектывы ПДРЭЗ і ПУП “Палескія сыры”, вучань СШ № 3 г. Хойнікі Андрэй Сцешыц.

У час святкавання дыпломы і падарункі атрымалі таксама пераможцы раённага турыстычнага злёту працуючай моладзі, прысвечанага Году якасці і     65-й гадавіне Перамогі, які прайшоў на мінулым тыдні на беразе возера Ізбынь.

Прыемным падарункам усім прысутным сталі выступленні ўдзельнікаў конкурсу “Табе, любімы горад, прысвячаю…”, а таксама самадзейных артыстаў раёна.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *