Усё цудоўней і цудоўней!

Культура Образование

DJyjSJPpqNE (1)Штогод у нашым горадзе ў канцы вясны праводзіцца фестываль дзіцячай творчасці “Які цудоўны гэты свет!”. У восьмы раз калектывы дашкольных устаноў адукацыі раёна дэманструюць, на што здольныя іх маленькія выхаванцы. Што і казаць – нашы дзеткі надзвычай адораныя спевакі, чытальнікі і танцоры. Упэўніцца ў гэтым запрашалі на мінулым тыдні ўсіх жадаючых у цэнтр культуры г. Хойнікі.

eo-ZAwe8MzsНе перастаеш здзіўляцца фантазіі арганізатараў – багата аздобленая сцэна, непаўторныя яркія касцюмы маленькіх удзельнікаў, добра падабраны рэпертуар…

GWMN-AKYspUКожны раз, завітаўшы на свята, ахінаешся ў атмасферу радасці і прыгажосці. Выхавацелі дзіцячых садкоў імкнуцца прыдумаць нешта новае і запамінальнае. І, трэба прызнаць, гэта ў іх бліскуча атрымліваецца. Малышы, сапраўдныя зорачкі, так пранікліва чыталі вершы і спявалі, што заслужылі гучныя авацыі з самога пачатку. А гэты поспех замацавалі танцамі – вясёлымі “Гарэзлівымі маракамі” ў выкананні рабят з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Хойнікі, гарачым усходнім танцам выхаванак Стралічаўскага ясляў-сада. Дзяўчынкі і хлопчыкі з першага і другога гарадскіх ясляў-садоў неаднаразова збіралі шчырыя апладысменты за выступленні “Дзяцінства”, “Добры настрой”, “Непаслухмяны дожджык”, “Тарантэлла”.

iVRylOQk2wwНе меншае прызнанне атрымаў у сольным выступленні таленавіты выхаванец Слабажанскага дзіцячага сада-базавай школы Мацвей Ціток сваім вершам “Я малюю”. Кожная дашкольная ўстанова прэзентавала свае ўнікальныя нумары – нават цяжка вызначыць, якое выступленне запомнілася лепей, такія незабыўныя і своеасаблівыя атрымаліся выступленні.

60V5kzBkn34Больш за тое, кожны новы фестываль пераўзыходзіць ранейшыя. Чаго каштуе сёлетні нумар Казялужскага ясляў-дзіцячага сада “Танец з матулямі”! На вачах глядачак былі слёзы – так шчыра і далікатна мамы разам са сваімі дачушкамі выканалі павольны і прыгожы танец. Сваёй шчырай песняй пра любоў матулі і дачкі ўзварушылі прысутных Глэда Сушчанка і яе маленькая донечка Мілана, якая выхоўваецца ў дзіцячым цэнтры развіцця дзіцяці.
tTDSLdKjORkУ такт з маленькай артысткай Ганнай Краўчанка з Веляцінскага садка пляскалі ў далоні ўсе ў зале – верная прымета таго, што песня “Раз – далонька” ў выкананні дзяўчынкі карысталася поспехам.

ioeM6tddpmIСамая прыемная частка фестывалю – ўзнагароджанне артыстаў – прайшло з удзелам тых, хто не застаўся абыякавым да таленавітых удзельнікаў. Размова ідзе пра спонсараў мерапрыемства, якія не ўпершыню аказваюць дапамогу ў правядзенні свята.
Вялікі дзякуй са сцэны гучала ў адрас індывідуальных прадпрымальнікаў А.А. Прыходзька, С.А. Крысенка і В.В. Каласка за салодкія прызы і развіваючыя гульні. Свае падарункі дзеткам паднеслі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

KznMIqg6b6cАд аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўсе дашкольныя ўстановы адукацыі атрымалі наборы мячоў, а намеснік начальніка Л.М. Тупіца ўручыла Падзякі спонсарам мерапрыемства і загадчыкам дзіцячых садоў за правядзенне такога прыгожага фестывалю.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *