Навіны АПК

Сельское хозяйство



  • З перавышэннем мінулагодніх паказчыкаў працуюць зараз сельгаспрадпрыемствы раёна на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка. Так, па стану на апошні дзень чэрвеня 2009 года ў сярэднім па раёну было нарыхтавана 9,07 цэнтнера кармавых адзінак, а сёлета гэты сярэднераённы паказчык складае 11,07 ц к.а. Да ўзроўню мінулага года плюсуюць усе 8 гаспадарак, але асабліва адчувальны рост у сельгаспрадпрыемствах “Велікаборскі” (2009 г. – 5,95 ц к.а., 2010 г. – 9,70), ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (адпаведна 4,48 і 9,29), “Судкова” (8,84 і 14,91).

    Зараз гаспадаркі прыступілі да другога ўкосу траў. Тут лідзіруюць працаўнікі КУП “Аравічы”, дзе другім укосам ужо скошана 78% плошчаў, КСУП “Велікаборскі” (62%), эксбазы “Стралічава” (57%).


  • Перавышаем мы і мінулагоднія паказчыкі па вытворчасці малака. Напрыклад, яго валавая вытворчасць за 6 месяцаў бягучага года склала 81895 тон, а летась гэты паказчык быў роўны 78505 т. Узраслі і сярэднясутачныя надоі: па стану на 30 чэрвеня 2010 г. надоена па 13,1 кілаграма малака ў суткі, у мінулым годзе на тую ж дату было атрымана па 12,7 кг.

    Па валавой вытворчасці малака найбольш плённа працуюць у КСУП імя Мележа (126% да ўзроўню мінулага года) і ў сельгаспрадпрыемстве “Велікаборскі” (109%), а самы высокі сярэднясутачны надой малака ад каровы атрымліваюць у КУП “Аравічы” – 15,6 кг малака.


  • На палях раёна завершана хімпраполка пасеваў кукурузы, а таксама падкормка яравых збожжавых і зернебабовых культур. Што датычыць іх хімпраполкі, то не завершана яна толькі ў эксбазе “Стралічава” (тут апрацавана 84% плошчаў) і ў “Велікаборскім” (70%).

Падрыхтаваў Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *