РАУС узначаліў С.А. Барысенка


24 чэрвеня асабоваму саставу раённага адзела ўнутраных спраў райвыканкома прадставіў новага  кіраўніка начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкома палкоўнік В.М. Палішчук. Ім назначаны  падпалкоўнік міліцыі Сяргей Анатольевіч Барысенка (на здымку злева), 1968 года нараджэння, ураджэнец г. Хойнікі, увесь працоўны і службовы шлях якога звязаны з Хойнікшчынай. Адукацыя вышэйшая, закончыў у 1998 годзе Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “правазнаўства”.

Працоўны шлях пачынаў Сяргей Анатольевіч у 1986 годзе вадзіцелем пракуратуры Хойніцкага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі, працаваў юрысконсультам машынабудаўнічага завода “Салют”, судовым выканаўцам народнага суда Хойніцкага раёна.

З 1993 года службовая дзейнасць яго звязана з РАУС: старшы оперупаўнаважаны па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, оперупаўнаважаны аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі, начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў. Са студзеня 2004 года займаў пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў.
Валерый Мікалаевіч Палішчук павіншаваў С.А. Барысенку з назначэннем, выказаў упэўненасць у тым, што добрыя традыцыі, што склаліся ў калектыве, будуць захаваны і прымножаны, паставіў задачы перад асабовым саставам, над вырашэннем якіх неабходна працаваць так, каб дастойна несці высокае званне ахоўнікаў правапарадку і законнасці.

На сходзе асабовага саставу аддзела выступілі таксама намеснік старшыні райвыканкома В.У. Машэўскі, пракурор раёна В.І. Весялоўскі, старшыня раённага суда М.І. Гарашчанка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *