Пачакаем верасня


Мэблевы рынак у нашай краіне сёння насычаны як ніколі. Сваю прадукцыю пакупніку прапануюць шматлікія мэблевыя фабрыкі і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. У гэтых умовах сваю нішу на рынку мэблі трывала ўтрымлівае Хойніцкі дрэваапрацоўчы камбінат, які сваю прадукцыю пастаўляе ў гандлёвую сетку Мінска і Гомеля, а таксама ў магазіны Хойніцкага райспажыўтаварыства.

Якасць вырабаў Хойніцкага ДАКа цэніцца не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Пацвярджэннем служаць Дыпломы за ўдзел у міжнародных выстаўках “МінскБелэкспа” і “Выстаўка мэблі” ў Белгарадзе. На іх хойніцкія дрэваапрацоўшчыкі экспанавалі двух’ярусныя дзіцячыя ложкі і кухонны гарнітур “Віць”, вырабленыя з драўніны вольхі і сасны, а таксама ламініраваных пліт.

Зараз на прадпрыемстве рыхтуюцца да аналагічных вераснёўскіх выставак у Маскве і Санкт-Пецярбургу, на якія атрыманы адпаведныя запрашэнні арганізатараў.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *