Каб зберагчы ўраджай

Законнасць і парадак

Багаты ўраджай збожжа і траў заўсёды радуе сэрца земляроба. У гарачую пару ўсе свае намаганні, вопыт і волю сельскія працаўнікі накіроўваюць на тое, каб сабраць ураджай своечасова і без страт. Але ўся бяда ў тым, што людзі, якія заняты толькі вытворчымі клопатамі, часам зусім забываюць аб захаванні пажарнай бяспекі.

Найбольшая колькасць пажараў адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, ад іскраў, якія вылятаюць з выхлапных труб рухавікоў унутранага згарання, з-за парушэння правіл эксплуатацыі цеплагенерыруючых установак пры сушцы збожжа, па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Каб не дапусціць страты ўраджая з-за пажараў, неабходна ўстанавіць ахову хлебных масіваў, не дапускаць развядзення вогнішчаў паблізу ад іх. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць супрацьпажарнай ахове ў сухое ветранае надвор’е на тарфяных палях, дзе кожная іскра можа вызваць узгаранне верхняга пласта глебы.

Пры наступленні спеласці зерня збожжавыя масівы павінны быць разбіты на ўчасткі, памеры якіх не перавышаюць дзённай выпрацоўкі на камбайн, з упарадкаваннем пракосаў шырынёй не менш 4 метраў па сярэдзіне пракосаў. У месцах межавання збожжавых масіваў з лясамі, шасейнымі і гужавымі дарогамі, чыгункамі агульнага карыстання павінны быць абустроены пракосы шырынёй не менш 4 метраў, якія павінны быць заараны на ўсю шырыню. Скошаную траву дазваляецца высушваць на адлегласці не бліжэй 20 метраў ад збожжавых масіваў. Калі штабель прасаванай саломы альбо сцірта размешчаны на ржышчы, вакол іх неабходна заараць ахоўную паласу шырынёй не менш 4 метраў.


М. СЕМАВА,
інспектар ГПіН Хойніцкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *