Асцярожна: сальманелёз!

Медыцына і здароўе

На тэрыторыі раёна, пачынаючы з чэрвеня, назіраецца рост захворваемасці на сальманелёз. Летась з пачатку года было зарэгістравана 6 выпадкаў захворвання, сёлета – 9.

Пры апытанні захварэўшых на гэтую вострую кішэчную інфекцыю ўстаноўлена, што большасць заразіліся ёю пры ўжыванні дамашніх курыных яек у сырым выглядзе. Можна таксама захварэць пры недастатковым прасмажванні, праварванні мяса птушкі. Бацькі могуць заразіць дзіця пры незахаванні правіл асабістай гігіены пры кармленні і доглядзе.

У летні перыяд, каб пазбегнуць сальманелёзу, трэба ўдзяліць увагу простым мерам прафілактыкі:




  • не варта ўжываць яйкі ў сырым выглядзе,  а ў “крутую”, пракіпяціўшы не менш 10 мінут, аматарам яечні – прасмажваць з двух бакоў;


  • гатовую ежу і сырыя прадукты захоўваць раздзельна, выкарыстоўваць асобныя раздзелачныя дошкі для сырых і вараных прадуктаў, пасля заканчэння работы дошку і нож старанна вымыць з выкарыстаннем мыючых сродкаў;


  • прадукты, якія хутка псуюцца, салаты, у прыватнасці, трэба гатаваць толькі ў колькасці, неабходнай для аднаразовага ўжывання і ні ў якім разе не пакідаць назаўтра;


  • для піцця ўжываць бутыліраваную ваду, асцярожна абыходзіцца з прахаладжальнымі напіткамі;


  • пры штучным выкормліванні дзяцей абавязкова кіпяціць або апарваць  бутэлечкі і соскі;


  • захоўваць тэрміны рэалізацыі і тэмпературны рэжым прадуктаў, якія хутка псуюцца (малака, мяса, каўбас, рыбы);


  • старанна мыйце рукі з мылам перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, пасля прыходу дамоў з вуліцы і наведвання туалета.

Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *