Першае месца на «Палескай вясёлцы»

Власть Культура Тэрыторыя моладзі

ТЦСОН

На мінулым тыдні ў в. Мерабель Мазырскага раёна ў вусці ракі Тур прайшоў міжрэгіянальны конкурс “Палеская вясёлка”. Мерапрыемства праводзілася ў палатачным лагеры, дзе сабраліся 14 каманд з раённых тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Хайнічане штогод удзельнічаюць у гэтым творчым конкурсе і традыцыйна прывозяць дадому заслужаныя ўзнагароды. І ў гэты раз нашых землякоў не абышлі ўвагай – танец “Жураўлі” заняў першае месца ў намінацыі “Выступленне артыстаў”. Падарунак за перамогу займе ганаровае месца ў калекцыі трафеяў Хойніцкага ТЦСАН.

Адзначылі наведвальніка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Васілія Дубоўскага, ён атрымаў званне “Лепшы турыст”. Ён разам з Марыяй Ботнар і Уладзімірам Тароткіным упершыню ўдельнічаюць у такім фестывалі, у той час як хайнічанка Наталля Кладкевіч не прапускае ніводнай “Палескай вясёлкі”.

Наша каманда, куды ўвайшлі таксама спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ж.М. Шлёг і кіраўнік гуртковай работы С.А. Ляшчынская, удастоена шматлікіх пахвал з боку журы. Не ўпершыню ў конкурсе прымае ўдзел вадзіцель ТЦСАН А.А. Шчэрбак, які бярэ на сябе арганізацыйную функцыю – ставіць палаткі, разводзіць вогнішча і г.д. У выніку наша каманда заняла сярод 14 раёнаў чацвёртае месца.

Варта адзначыць, што да  гэтага мерапрыемства рыхтаваўся ўвесь калектыў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пад кіраўніцтвам дырэктара Г.М. Скачко. А таварыства інвалідаў на чале са старшынёй А.У. Данчанка праспансіравала сцэнічныя касцюмы для пераможнага выступлення.

Л. Чэх, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *