Купалінка, купалінка, цёмная ночка…


Вянкі з палявых кветак паплылі па вадзе, яркім полымем успыхнуў купальскі касцёр, смельчакі кінуліся шукаць чароўную папараць-кветку – а гэта значыць, прыйшла самая загадкавая і містычная ноч у годзе – ноч на Івана Купалу.


Сустрэць старажытнае народнае свята гучнымі песнямі, карагодамі, забаўнымі гульнямі з 6 на 7 ліпеня каля возера нафтабазы сабралася шмат жадаючых. Быццам настольніца-самабранка разгарнулася вясёлае гулянне.

На здымку: не стрымаўшы жадання пайсці ў скокі разам з прысутнымі, павылазілі з возера русалкі і кікімара.         


Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *