Харашэюць на вачах


У лепшы бок мяняецца аблічча многіх шматкватэрных дамоў нашага горада пры падрыхтоўцы да правядзення  свята беларускага пісьменства. Гэтыя работы па добраўпарадкаванню ўскладзены на калектыў КЖУП “Хойніцкі камунальнік”. Аб іх ходзе расказвае інжынер вытворчага аддзела прадпрыемства Л.В. Уткіна.

– У пералік  па капітальнаму і бягучаму рамонту жыллёвага фонду  ўключана 29 аб’ектаў, дзе зараз поўным ходам шэрагам падрадных арганізацый выконваюцца работы. Запланавана фінансаванне гэтых аб’ектаў у суме 3,2 млрд. руб. па стану на 25 чэрвеня асвоена 1,4 млрд.

Больш усяго рамантуецца дамоў па вуліцы К. Маркса – №№ 14, 23, 24, 34, 36, 5, 9, 20, 10, 12, 43, 18, 31,33, 35, якія будуць знаходзіца ў эпіцэнтры свята. Па вуліцы Савецкай – №№ 85, 87, 84, 80,  па Паркавай вуліцы змяняецца знешні воблік чатырох дамоў–  №№ 12, 13, 11, 10, а таксама дома №1а па вуліцы Цітова і №1 па вуліцы Партызанская.

Асноўныя работы, якія праводзяцца на гэтых аб’ектах – капітальны рамонт даху з частковай мадэрнізацыяй фасадаў і бягучы рамонт фасадаў жылых дамоў.

– Людміла Васільеўна, а ўласна калектыў “Хойніцкага камунальніка”  заняты на выкананні гэтых работ, і якія будаўнічыя арганізацыі прыцягнуты?

–  Так, наша прадпрыемства праводзіць бягучы рамонт фасадаў жылога дома № 43 па вул. К. Маркса, дзе прадугледжана фінансаванне ў памеры 45 млн.руб. На вышэйадзначаную дату асвоена 35,6 млн. руб. На  12 аб’ектах працуюць будаўнікі ТАА  “Хойнікірамбуд”. Капітальны рамонт даху з частковай мадэрнізацыяй фасадаў дома № 33 па вуліцы К. Маркса і № 1 па вуліцы Партызанскай праводзіць ТДА “Мільфей” г. Хойнікі. З прыцягнутых будаўнічых арганізацый асвойваюць капіталаўкладанні  будаўнікі  “Будархітэктан”, “Юлівер”, “Будтэхгруп”,  “Садружнасць”, “Мазырпрамбуд”, “Палессебуд”. Распрацоўваў праектна-каштарысную дакументацыю “Гомельжылпраект”.

– А як праводзіцца добраўпарадкаванне балконаў шматпавярховак,  і там, дзе іх няма, ці будуць яны ўстанаўлівацца?

– Усе балконы будуць абшывацца, аднак непасрэдна іх устаноўка на адзначаных аб’ектах не прадугледжана. 


Запісала К. ГУЦАВА,
студэнтка ГДУ імя Ф. Скарыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *