Праблемы жыхароў узяты на кантроль


6 ліпеня  ў раённым выканаўчым камітэце праведзены прамая тэлефонная лінія і прыём грамадзян па асабістых пытаннях памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці Ігарам Мікалаевічам ПРАКАПЕНКАМ.

Гэтыя мерапрыемствы яшчэ раз пацвердзілі тое, што большасць пытанняў, якія хвалююць жыхароў горада і раёна, датычаць сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, адно з іх прасіў вырашыць пазваніўшы па тэлефоне на “прамую лінію” жыхар райцэнтра Іван Іванавіч Палаеў. Ен паскардзіўся на частае затапленне падвалаў гаражоў па вул. Тургенева. І.М. Пракапенка даў даручэнне разабрацца з гэтым пытаннем у тэрмін да 9 ліпеня, праінфармаваць аб прынятых мерах яго і заяўніка. І прыняць неабходныя меры для выпраўлення становішча, якое склалася, дзеля гэтага памяняць трубу для адвода вады.

Таксама ў вызначаныя тэрміны даручана разабрацца са скаргамі  Аляксандра Рыгоравіча Левянкова з аграгарадка Судкова наконт газіфікацыі яго дома па вуліцы Маладзёжная, 6, і Ганны Станіславаўны Дзянгубенка, пражываючай у горадзе па вуліцы 60-ці камсамольцаў-падпольшчыкаў, 63, якая прасіла ажыццявіць знос лазні, належачай уладальніку дома № 61.

Жыхарка вёскі Стралічава Вікторыя Вячаславаўна Назаранка скардзілася на тое, што не прымаюць дакументы на рэгістрацыю нараджэння яе дзіцяці ў Стралічаўскім сельскім Савеце. Старшыня Стралічаўскага сельвыканкома В.М. Бельская растлумачыла гэтую сітуацыю тым, што заяўніца сабрала няпоўны пакет дакументаў. Гэтае пытанне ўжо вырашана.

Па словах званіўшай на “прамую лінію” жыхаркі вёскі Веляцін Галіны Іванаўны Найдзенкі, якая з’яўляецца маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста, недастатковая ўвага да яе праяўляецца ў дапамозе па добраўпарадкаванню яе жылля. Даручана вырашыць да 16 ліпеня сёлета пытанне аб устаноўцы новага канька на даху дома Г.І. Найдзенкі.

Наконт выдзялення жылля для дачкі жыхару аграгарадка Храпкаў Уладзіміру Лявонцьевічу Крывенчыку памочнікам Прэзідэнта дадзены растлумачэнні.

 У час прыёму па асабістых пытаннях дадзены растлумачэнні: жыхару г. Хойнікі, вул. Партызанская, 14, Анатолію Фёдаравічу Алейніку наконт пракладкі трубы для адвода вады з прысядзібнага ўчастка; Лідзіі Іванаўне Арэшчанка (г. Хойнікі, вул. Садовая, 10) па пытанню газіфікацыі прыродным газам двухкватэрных жылых дамоў па гэтай вуліцы; па жыллёваму пытанню – жыхарцы горада Адальфіне Пятроўне Салаўёвай (вул. Жукава, 9).

Падрабязную інфармацыю аб тым, якім чынам можа быць прадастаўлена жыллё сваёй дачцэ, атрымала Людміла Мікалаеўна Галезнік, якая пражывае ў райцэнтры па вул. Савецкая, 87. Адзіны шлях зараз, які існуе для вырашэння гэтай праблемы, якая паўстала перад многімі хайнічанамі (на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў састаіць у райвыканкоме каля 500 чалавек) – гэта будаўніцтва кватэры шляхам уступлення ў жыллёва-будаўнічы кааператыў. Згодна з дзеючым заканадаўствам пэўнай катэгорыі грамадзян пры будаўніцтве жылля прадастаўляюцца значныя прэферэнцыі.

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гомельскай вобласці І.М. Пракапенка паабяцаў, што па ўсіх агучаных фактах будуць праведзены праверкі і прыняты меры.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *