Стаўкі зніжаны


Згодна з пратаколам пасяджэння Праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” № 62.1 ад 6.07.2010 г. з 7 ліпеня зніжаны працэнтныя стаўкі па ўноўвыдаваемых крэдытах на спажывецкія патрэбы.

Цяпер крэдыты на спажывецкія патрэбы грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, выдаюцца на тэрмін да 5 гадоў пад 17 працэнтаў гадавых. За фактычны час карыстання крэдытам можна разлічвацца: крэдытнай банкаўскай пластыкавай картачкай; безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб на аплату тавараў айчыннай вытворчасці; наяўнымі грашыма ў памеры не больш 200 базавых велічынь.

На такіх жа ўмовах аплаты выдаюцца крэдыты на спажывецкія патрэбы тэрмінам на 1 год пад 17 працэнтаў гадавых, на 3 гады пад 18 працэнтаў гадавых, а для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, – пад 16 працэнтаў гадавых.

Як адзначаецца ў Пратаколе, стаўкі зніжаны на фоне ўмацавання пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы нашай краіны, што стане дадатковым стымулам да ўзнаўлення высокіх тэмпаў яе эканамічнага росту.

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах атрымання крэдыту на спажывецкія патрэбы па новых стаўках можна атрымаць у крэдытным аддзеле, або пазваніўшы па тэлефоне 2-14-21.

Т. КУЖАЛЬ,
намеснік дырэктара філіяла № 326
ААТ “ААБ Беларусбанк”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *