Удасканальванне работы мясцовых Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам


Асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Саветы дэпутатаў. Па выніках выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання ў раёне ў мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў выбрана 116 дэпутатаў. Сярод іх 56 жанчын, 14 – моладзь да 30 год, 57 выбіраюцца не першае скліканне, 9 – прадстаўнікі палітычных партый.

Па роду працоўнай дзейнасці 13 выбраных дэпутатаў з’яўляюцца работнікамі прамысловасці, гандлю, транспарту, будаўніцтва, 36 – сельскай гаспадаркі, 33 – адукацыі, 6 – аховы здароўя і сацыяльнай абароны, 10 – ваеннаслужачыя і супрацоўнікі праваахоўных органаў, 11 – дзяржаўныя служачыя, 7 – прадстаўнікі іншых катэгорый грамадзян.
У раёне накоплены немалы станоўчы вопыт работы мясцовых Саветаў. Гэта прыём дэпутатамі выбаршчыкаў па месцу жыхарства, удзел у сельскіх і гарадскіх сходах (у другім квартале сёлета адбылося 42 сустрэчы), правядзенне сесій, Дзён Саветаў, семінараў. У гэтым скліканні першы семінар адбыўся на базе Велікаборскага сельскага Савета, у ліпені такое мерапрыемства запланавана ў Судкоўскім сельсавеце. Новая форма работы – правядзенне Дня дэпутата, на якім прыём грамадзян ажыццяўляюць дэпутаты ўсіх узроўняў. У практыку трывала ўвайшла арганізацыя масавых суботнікаў, адзіных санітарных дзён, конкурсаў на лепшы падворак.

Мясцовымі Саветамі дэпутатаў актыўна вывучаецца грамадская думка наконт выяўлення праблемных пытанняў жыццезабеспячэння. У сельскіх Саветах устаноўлены скрынкі з надпісамі: “Пытанне – адказ”, “Пытанне дэпутату”.

Сёлета па раёну выбраны 82 упаўнаважаныя, з іх 40 у сельскіх населеных пунктах. У іх полі зроку знаходзяцца пытанні добраўпарадкавання вуліц, могілак, прыдамавых тэрыторый, а таксама работа з ветэранамі, інвалідамі, адзінокімі грамадзянамі і неспрыяльнымі сем’ямі.

Падрыхтавана аддзелам
ідэалагічнай работы
райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *