Мы памятаем, таварыш!


Для занясення ў кнігу «Памяць. Хойніцкі раён».

Вядома, што з 1 кастрычніка 1941  па сакавік 1943 года ў Вязьме Смаленскай вобласці знаходзіўся канцлагер “Дулаг”-184”. Тэрыторыя яго была абнесена калючым дротам. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся пад адкрытым небам. Тых, хто мог хадзіць, адпраўлялі ў іншы канцлагер. У Вязьме пакідалі параненых. Тых, хто паміраў, размяшчалі ў шпіталях 1, 2, 3. Ім не давалі ні ежы, ні вады. Памёршых скідвалі ў роў.

У спісках памёршых, складзеных палонным урачом, якія былі выяўлены пры вызваленні супрацоўнікамі “СМЕРШ” 33-й арміі, значыліся 5422 ваеннапалонныя. Усе яны лічацца прапаўшымі без вестак. Сярод іх і наш зямляк, жыхар вёскі Куравое Сцяпан Міхайлавіч Яўчанка, 1913 года нараджэння, рускі. Ен загінуў у палоне 28 лютага 1942 года.

У кнізе “Памяць. Хойніцкі раён” прозвішча Яўчанкі не значыцца. Прэзідыум раённай ветэранскай арганізацыі звяртаецца з просьбай да ўсіх, хто што-небудзь ведае аб гэтым чалавеку, асабліва родзічаў, кіраўнікоў сельскага Савета паведаміць асабіста ў кабінет 209 райвыканкома або пазваніць па тэлефоне 2-15-82. Даныя аб Сцяпане Міхайлавічу неабходны для занясення ў раённую кнігу “Памяць”.


М. СКРЫПЧАНКА, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *