Заўтра — Дзень пажарнай службы


Дзейнасць маладых работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях намесніка начальніка аддзела па Дзяржаўнаму пажарнаму нагляду Андрэя Грыгаровіча, інспектараў Максіма Чэкана і Аляксандра Лазовіка – яркае сведчанне таго, што не заўсёды молада – зелена. Нягледзячы на кароткую працоўную біяграфію, юнакі вызначаюцца выдатным валоданнем спецыяльнымі ведамі, поўнай самаадданасцю, пачуццём адказнасці за вынікі сваёй работы. Добрую загартоўку яны атрымалі ў Гомельскім інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ужо там маладыя члены калектыву ўсвядомілі, што ў службу секунднай падрыхтоўкі не прыходзяць выпадковыя людзі.

Прафесія патрабуе рашучасці і ўмення арыентавацца ў складаных сітуацыях і, трэба адзначыць, гэтыя якасці ўласцівы маладым людзям. Яны ініцыятыўныя, здольныя, мэтанакіраваныя, добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, пераймаючы багаты вопыт старэйшых калег. Андрэй Грыгаровіч працуе ў РАНС тры гады, за гэты час сваім адказным стаўленнем да працы заслужыў аўтарытэт у кіраўніцтва. Робяць першыя крокі ў прафесію Максім Чэкан, летась пачаўшы сваю працоўную дзейнасць і Аляксандр Лазовік, які сёлета прыйшоў на службу ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях.


Наталля ЧЭКАН.        


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *