У аграпрамысловым комплексе раёна

Сельское хозяйство

НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ

З апярэджаннем мінулагодняга графіка нарыхтоўкі кармоў працуюць зараз гаспадаркі раёна.

У 2009 годзе па стану на 30 ліпеня ў сярэднім па раёну было нарыхтавана 13,24 ц к.а. на ўмоўную галаву жывёлы, сёлета на гэтую дату прыпадае 14,78 ц к.а. Поўнасцю завяршылі другі ўкос 6 гаспадарак раёна, і толькі механізатары КСУП імя Мележа, а таксама ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” працягваюць нарыхтоўку кармоў.

Калі браць сітуацыю па нарыхтоўцы кармоў у разрэзе гаспадарак, то найлепшы паказчык на ўмоўную галаву жывёлы атрыманы ў КСУП “Судкова” – 20,27 ц к.а. Нядрэнна працуюць у гэтым напрамку механізатары эксбазы “Стралічава”, якія нарыхтавалі па 17,15 ц к.а., а таксама КСУП “Велікаборскі” – 15,72 ц к.а.






ВЫВАЗКА САЛОМЫ

Вывазкай саломы з убраных плошчаў займаюцца як вадзіцелі і механізатары гаспадарак, так і створаны на базе прамысловых прадпрыемстваў (у першую чаргу – ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” і РУП “Прадпрыемства меліярацыйных сістэм”) спецыялізаваны мехатрад.

І ўсё ж палі ад саломы пакуль што вызваляюцца нездавальняючымі тэмпамі. Асабліва гэта датычыць сельгаспрадпрыемстваў “Веляцін”, дзе з агульнай плошчы 1515 гектараў ад саломы ачышчана толькі 463 га,  “Стралічава” (450 га з 1840), “Велікаборскі” (166 га з 780).






СЯЎБА ПАЖНІЎНЫХ

На ўбраных пасевах збожжавых зараз выcяваюцца пажніўныя культуры – пайза, проса, алейная рэдзька і інш. Усяго гаспадаркам раёна пажніўныя неабходна пасеяць на плошчы 2150 га (гэта без азімага рапсу).
Па стану на 30 ліпеня пажніўнымі культурамі ўжо засеяны 1141 гектар. Асабліва пастараліся земляробы эксбазы “Стралічава”, якія замест планавых 300 га засеялі 480 гектараў. У КСУП “Велікаборскі” пажніўнымі засеяна 80 га з прагнозных 250, у ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” – 91 га з 350, агракамбінаце “Віць” – 150 га з 510 .






НА НОВЫХ УГОДДЗЯХ

Ліпеньская спякота паспрыяла нарыхтоўцы сена, аднак самым негатыўным чынам адбілася на стане пашы, на якой, як у песні Высоцкага “сгорела, пожухла трава”. Пагэтаму асаблівую ўвагу сёлета неабходна ўдзяліць яе перазалужэнню.

Усяго па раёну перазалужэнню належаць 3 тысячы гектараў пашы. Па стану на 30 ліпеня работы гэтыя выкананы на плошчы 1431 гектар, што складае 48% да задання. Тут у лідэрах ідзе сельгаспрадпрыемства “Судкова”, дзе заданне выканана на 100%: перазалужаны ўсе запланаваныя 450 гектараў. 350 гектараў з 400 перазалужана (88% ад задання) у агракамбінаце “Віць”.

Ніводнага гектара пашы не перазалужана ў  эксбазе “Стралічава”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *