Як калектыў запаведніка падарыў дзеткам займальнае лета

Культура Спорт Экономика

Актывісты прафсаюзнай пярвічкі запаведніка на чале са старшынёй Т.Г. Астудзінай штогод арганізоўваюць для дзяцей сваіх супрацоўнікаў цікавыя конкурсы і святы. Напрыклад, напярэдадні 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы прафкам запаведніка праводзіў конкурс творчых работ «Чарнобыль вачыма дзяцей». Фіналістамі сталі Мацвей Турчын, Таццяна, Міхаіл і Маргарыта Лагвіненка, Кіра Селіванава, Вікторыя Краўчанка, Марына і Антон Чэкан, Ілля Катлярэнка і Аліна Бондар. Рабятам уручаны салодкія падарункі.

Па традыцыі ў чэрвені для дзяцей падрыхтавалі вясёлы і дынамічны фэст «Прывітанне, лета!».
На гарадскім стадыёне для малышоў разгарнулася цікавае мерапрыемства, якое пачалося з запускання галубоў. Спачатку рабяты гарэзнічалі, спаборнічаючы ў дартсе і кіданні мячоў у мішэнь, бегалі на хуткасць і скакалі ў даўжыню.

дети-2

Затым актыўныя конкурсы для маленькіх удзельнікаў правялі артысты дуэта «Калейдаскоп разваг». У касцюмах мультыплікацыйных Мінні-маус і Чарапашкі-ніндзя галоўныя героі свята бегалі з дзецьмі навыперадкі, складалі пазлы і падарылі сваім новым сябрам шмат прыемных эмоцый.

дети-1
За актыўнасць і паспяховы ўдзел у конкурсах усіх рабят без выключэння узнагародзілі медалямі. Заахвочвальны прыз самай маленькай удзельніцы – Кіры Селіванавай – уручыла намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская. Адным з прыгожых этапаў свята стаў запуск рознакаляровых шарыкаў у неба. Пасля дзетак частавалі за салодкім сталом.

профсоюз
На свяце, акрамя бацькоў маленькіх гарэзаў, прысутнічала і ганаровы госць – старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марына Андрэеўна Бондар. Яна ўручыла калектыву запаведніка ў асобе старшыні прафкама Т.Г. Астудзінай Дыплом абласнога камітэта прафсаюза і сертыфікат на суму 1 500 000 рублёў за ІІ месца ў абласным аглядзе-конкурсе «Лепшая пярвічная прафсаюзная арганізацыя» па выніках работы за 2015 год.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *