Назіраецца зніжэнне


Як ні прыкра ўсведамляць, але ў нашым раёне па асноўнаму дэмаграфічнаму  паказчыку – нараджальнасці – за першае паўгоддзе сёлета назіраецца зніжэнне ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Так, за 6 месяцаў у раёне з’явілася 130 новых юных грамадзян, летась – 161. У той жа час памёрла 219 чалавек, за шэсць месяцаў папярэдняга года – 210.

У 2009 годзе было зарэгістравана 62 шлюбы, 52 – у аддзеле ЗАГС, 10 – у сельскіх Саветах. Сёлета ж у раёне ўтварылася 51 сямейная пара. Зрэшты, такое становішча тлумачыцца тым, што з 31 мая ўвесь чэрвень месяц мала выдавалася пасведчанняў аб рэгістрацыі шлюбу па прычыне Пятроўскага паста. У ліпені рэгістрацыя актывізавалася, і, мяркую, хутка выйдзем на мінулагоднія паказчыкі.


А. ДЗЕМІДЗЕНКА, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *