З чаго складаецца дзіцячы адпачынак

Культура Образование

Як ні дзіўна, але і ў час летняга адпачынку эпіцэнтр бурлівай дзейнасці дзяцей – у школах, дзе на працягу канікул працуюць лагеры дзённага знаходжання.

лагерь1
Па даных аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, усяго іх у раёне 12 – па колькасці ўстаноў адукацыі, наведваюць іх 218 дзяцей. У першую змену, якая дзейнічала з 1 па 24 чэрвеня, асноўным напрамкам дзейнасці стала культура. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сканцэнтраваў увагу юных наведвальнікаў на прафарыентацыю – група з 25 рабят на чале з кіраўнікамі аб’яднанняў па інтарэсах знаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій. Акрамя ДЮСШ і СДЮШАР, дзе займаецца больш за 100 рабят, на базе Судкоўскай, Казялужскай, Стралічаўскай школ дзейнічаюць спартыўна-аздараўленчыя лагеры. У гімназіі, першай і другой гарадскіх школах лагеры працы і адпачынку наведвалі 30 школьнікаў. На адпачынак у беларускія здраўніцы ў чэрвені паехалі 130 школьнікаў.

лагерь-3

План культурна-масавых мерапрыемстваў у лагерах рознапланавы. Улічваюцца і ўмовы надвор’я. У спёку хлопчыкі і дзяўчынкі могуць самастойна выбраць патрэбны ім занятак у сценах школы – паглядзець мультфільм на вялікім экране ці пагуляць у камп’ютарную гульню. Напярэдадні круглай даты з пачатку Вялікай Айчыннай вайны рабяты наведалі ветэранаў і навялі парадак каля помнікаў воінскай славы.

лагерь2
На здымках – вучні Казялужскай, Судкоўскай і Віцьеўскай школ.
Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *