Цікавае лета


У мэтах забеспячэння занятасці падлеткаў групы рызыкі ў летні час зацікаўленымі службамі быў распрацаваны комплексны план мерапрыемстваў для іх.

Вучні школ горада змаглі прыняць удзел у пасяджэнні “круглага стала” ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Перад рабятамі выступілі спецыялісты служб райвыканкома, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі раённы аддзел унутраных спраў, супрацоўнікі якога правялі з імі прафілактычную гутарку, цэнтральную бібліятэку, дзе для іх была падрыхтавана цікавая тэматычная праграма па здароваму ладу жыцця, ПУП “Палескія сыры” з дэгустацыяй прадукцыі прадпрыемства, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе падлеткам прапанавалі салодкі стол і яны прынялі ўдзел у шэрагу спартыўных мерапрыемстваў. 

Падлеткі наведалі раённы ваенны камісарыят,  дзе паглядзелі відэафільм аб праходжанні ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Вельмі карысным было наведванне Пакроўскай царквы. Гутарка з айцом Уладзімірам не пакінула раўнадушнымі нікога. Многа станоўчых эмоцый падлеткі атрымалі таксама пасля азнаямлення з арганізацыяй работы КПУП “Паліграф” і рэдакцыі раённай газеты “Хойніцкія навіны”.


І. ПАНЧАНКА,начальнік аддзела па справах моладзі.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *