Інфармуе райЦГЭ

Медыцына і здароўе

У СТРУКТУРЫ ЗАХВОРВАННЯЎ

Летась на тэрыторыі раёна намеціліся змяненні ў дэмаграфічнай сітуацыі. У прыватнасці, павялічыўся паказчык смяротнасці на 10,9%, нараджальнасць павысілася на 8,3%.

У структуры захворванняў дарослых у 2009 годзе, як і ў 2008 годзе, пераважалі хваробы сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, стрававання, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.

Як станоўчы момант можна адзначыць адсутнасць летась выпадкаў захворванняў віруснымі гепатытамі “А” і “В”.

Па-ранейшаму захворваемасць туберкулёзам застаецца адной з самых высокіх у вобласці (103 выпадкі на 100 тыс. насельніцтва пры сярэднеабласным – 60,6). Паказчык інваліднасці сярод працаздольнага насельніцтва раёна склаў 48,8 на 10 тыс. чалавек (сярэднеабласны – 35,2). У структуры прычын інваліднасці пераважалі хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы і злаякасныя новаўтварэнні.

За 2009 год зарэгістраваны 92 выпадкі злаякасных новаўтварэнняў у людзей, што на адзін менш, чым у 2008 годзе. Усяго на ўліку анкахворых састаяць 658 чалавек. Памёрлі з-за гэтага захворвання летась 47 чалавек – 12% ад агульнай колькасці памёршых.






АБ ПАРАДКУ І ЧЫСЦІНІ

У ліпені сёлета ў нездавальняючым санітарным стане знаходзіліся тэрыторыі, якія прылягаюць да індывідуальных домаўладанняў па вул. Пралетарская, Гагарына райцэнтра, у вёсках Барысаўшчына, Храпкаў. За выяўленыя парушэнні (пустазелле, складзіраванне будаўнічых матэрыялаў каля падворкаў) да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 пасадавых асоб прадпрыемстваў, арганізацый (штраф ад 2 да 5 базавых велічынь) і 12 прыватных домаўладальнікаў (штраф 2 базавыя велічыні).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *