Старанны і адказны інжынер-механік Аляксандр Казмярчук

Культура Сельское хозяйство Тэрыторыя моладзі Экономика

Саша

Сёлета пачаў свой самастойны працоўны шлях у сельскай гаспадарцы малады інжынер-механік Аляксандр Казмярчук. Працуе ён у ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». Прыйшоў сюды пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Да гэтага яшчэ скончыў Хойніцкі прафесійны ліцэй і Калінкавіцкі аграрны каледж. Малады спецыяліст выдатна сябе зарэкамендаваў з першых дзён работы – старанны, адказны, а яшчэ, што вельмі каштоўна, ініцыятыўны, з наватарскім падыходам да справы.
Па словах Александра, работа яму падабаецца, бывае, канешне, нялёгка, аднак гэта яго свядомы выбар. Нездарма кажуць, што адзін у полі не воін. У гэтай гаспадарцы створана каманда вопытных тэхнічных спецыялістаў, вадзіцеляў, механізатараў. Ёсць каманда, узаемаразуменне – ёсць і вынік.
«Аграсервіс» па падрыхтоўцы тэхнікі да жніва знаходзіцца на другім месцы ў раёне



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *