Лясы і тарфянікі – забаронная зона

Законнасць і парадак


Анамальна спякотнае лета зрабіла лясы і тарфянікі зонай павышанай небяспекі. Ад адной запалкі (мала таго, можа  ўзнікнуць узгаранне ад моцнага нагрэву пакінутага тут асколаку шкла) пажар вогненным шарам за лічаныя гадзіны можа натварыць многа бяды. Вогненебяспечная абстаноўка сёння захоўваецца ў многіх краінах, у тым ліку і Беларусі. У нашым раёне, у прыватнасці, адзначаны нязначныя ўзгаранні на тарфяных плошчах мелкага залягання за цэнтральнай фермай эксбазы “Стралічава”. Яны ліквідаваны сіламі работнікаў РАНС і сельгаспрадпрыемства.

Райаддзелам па надзвычайных сітуацыях арганізаваны супрацьпажарны маніторынг з мэтай забеспячэння эфектыўнай работы сістэмы ранняга выяўлення ачагоў пажараў у лясах і на тарфяніках. Гэтая справа ажыццяўляецца з удзелам прадстаўнікоў працоўнага калектыву торфабрыкетнага завода, гаспадарак, лясной аховы.

Яшчэ раз звяртаюся да насельніцтва раёна: у надзвычайны перыяд нельга нават нагой ступаць у лясныя і на тарфяныя ўгоддзі. Згодна з дзеючым заканадаўствам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу.



В. ТУПІЦА, в.а. начальніка РАНС.






Выдача пропускаў спынена
У сувязі з устанавіўшымся сухім і спякотным надвор’ем, павелічэннем выпадкаў пажараў у лясных масівах, на тарфяніках і іншых тэрыторыях на падставе загада начальніка Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення № 62  з 3 жніўня да асобага распараджэння спыняецца выдача пропускаў грамадзянам і допуск насельніцтва для наведвання тэрыторый зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага і наступнага адсялення.







 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *