У зацікаўленасці кожнага


З 10 па 19 сакавіка 2009 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці праводзілася дэкада па прадухіленню незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі і самагонаварэння.

З пачатку гэтага года ўжо амаль тысяча беларускіх грамадзян пайшлі з жыцця, атруціўшыся алкагольнымі сурагатамі. Не выключэннем стаў і наш раён – атруціліся і памёрлі з-за гэтага тры чалавекі.

Органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і супрацоўнікі нашага аддзела, настойліва змагаюцца з самагоншчыкамі і асобамі, якія рэалізоўваюць спірт. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца той факт, што за мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці за рэалізацыю спіртаўтрымліваючай вадкасці прыцягнута 40 грамадзян.

У сельскай мясцовасці супрацоўнікі РАУС усё часцей сталі затрымліваць непаўналетніх у нецвярозым стане. Пры далейшым разбіральніцтве ўстанаўліваюцца факты ўжывання імі самагону.

Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах або з’яўленне там у п’яным стане (арт.17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь) прыцягнута больш за 950 грамадзян.

У супрацьдзеянні злу, якім з’яўляецца п’янства і алкагалізм, неабходна падтрымка жыхароў горада і раёна, зацікаўленая пазіцыя кожнага, хто хвалюецца за лёс сваіх дзяцей і родзічаў. Кожныя  суткі жыхары раёна могуць паведаміць па тэлефонах 102, 2-23-64; 8(029)692-18-24 інфармацыю аб асобах, якія падпольна гандлююць спіртным, аб месцы знаходжання міні-заводаў па вытворчасці самагону і іншых спіртаўтрымліваючых вадкасцей.


А. ЛОБАН, начальнік аддзялення аховы, правапарадку і прафілактыкі РАУС.


На здымку: 31-гадовы жыхар вёскі Паселічы Васіль Зелянкоўскі і 41-гадовы хайнічанін Леанід Сіраж. Першы ў мінулым годзе двойчы прыцягваўся  да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, адзін раз  летась, двочы ў гэтым за з’яўленне ў грамадскіх месцах у п’яным стане, 7 разоў судзімы за крадзёж; другі – учыняў скандалы з сужыцельніцай, якая, дарэчы, абавязаная і ў бліжэйшы час будзе накіравана ў ЛПП, затрымліваўся п’яным у грамадскіх месцах. 18 сакавіка накіраваны п’яніцы ў лячэбна-працоўны прафілакторый у г. Светлагорск. Як бачна, быццам на заробкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *