Бальзам для душы


Як пісаў Максім Багдановіч, працавітая пчала ўмее сабраць мёд і з горкіх кветак. Іншымі словамі гаворачы, усім кіруе сіла жадання. Выдатнае пацвярджэнне гэтаму – прыгажосць каля першага пад’езда дома № 2б па вул. 70 год Кастрычніка райцэнтра, створаная Наталляй Уладзіміраўнай Будковай. Сціплая жанчына сваімі  залатымі рукамі ператварыла звычайную прыдамавую тэрыторыю ў аазіс чысціні.“Сапраўдны гаючы бальзам для душы,” – захапляюцца яе стварэннем суседзі. І гэта на самай справе так.

Раслінная галерэя размясцілася каля пад’езда.  Ружы, астры, хрызантэмы, канны гарманічна спалучаюцца з агароднінай. Захоўваць  гэту прыгажосць пенсіянерцы Наталлі Уладзіміраўне дапамагае муж Пётр Сямёнавіч. У гэтыя спякотныя дзянькі яны займаюцца выратаваннем сваёй каштоўнасці: вырабляюць папяровыя  каўпачкі і апранаюць іх на  кветкі, перыядычна паліваюць іх.



Наталля ЧЭКАН. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *