За смецце –штраф

Законнасць і парадак

У жніўні сёлета начальнікам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.Р. Дубінка выяўлена несанкцыяніраваная смеццязвалка на тэрыторыі былога населенага пункта Смірнова. Па характару вывезеных бытавых адходаў устаноўлены вінаваты – трактарыст торфабрыкетнага завода.  Ен аштрафаваны на пяць базавых велічынь.



У жніўні сёлета спецыялістамі райЦГЭ праверана санітарнае ўтрыманне тэрыторый.

У нездавальняючым стане знаходзіліся тэрыторыі, прылягаючыя да дамоў па вул. Настольская і Катоўскага (не ўбрана пустазелле, праводзіцца складзіраванне будматэрыялаў), каля магазіна №16 і кафэ “Адпачынак” райпо, бара-більярда “Брава” ПТУП “Ярміда”, а таксама зоны адпачынку на аўтатрасах Хойнікі-Рэчыца і Хойнікі-Паселічы.
Аштрафаваны 4 пасадавыя асобы на суму ад 2 да 20 б.в. і 3 фізічныя асобы на  2 б.в.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *