Роля СМІ ў адлюстраванні праблем, якія хвалююць людзей


Па стану на 1.08.2010 г. у Дзяржаўным рэестры СМІ Рэспублікі Беларусь зарэгістравана 110 друкаваных выданняў і тэлерадыёпраграм Гомельскай вобласці. З якіх 67 дзяржаўных (у тым ліку 12 ведамасных) і 43 прыватныя.

Пытанні жыццезабеспячэння, як ніякія іншыя, у першую чаргу датычаць і хвалююць кожнага чалавека. Якасць аказання камунальных, медыцынскіх, бытавых, гандлёвых, транспартных паслуг з’яўляецца паказчыкам узроўню жыцця і барометрам настрою людзей. І даведацца аб тым, які гэты настрой, і станоўча паўплываць на яго супрацоўнікам раённай газеты “Хойніцкія навіны” дапамагаюць “прамыя лініі”, якія адбываюцца ў рэдакцыі  кожны чацвер з 10.00 да 12.00. Іх ход з удзелам начальнікаў аддзелаў, служб райвыканкома, кіраўніцтва ўстаноў, арганізацый раёна сістэматычна знаходзіць адлюстраванне ў раённай газеце.

Таксама штомесяц друкуюцца графікі штодзённага (у рабочыя дні) правядзення “гарачых ліній”. Паступаючыя звароты адследжваюцца супрацоўнікамі рэдакцыі, найбольш значныя, бяруцца на кантроль. Потым на старонках газеты друкуюцца матэрыялы аб тым, што зроблена па звароту. Аналіз званкоў на “гарачую лінію” падказвае тэмы для падрыхтоўкі інтэрв’ю са службовымі асобамі па найбольш хвалюючых людзей тэмах.

Так напрыклад, у 2009-2010 гг. на старонках газеты пад рубрыкамі “Жыллё маё”, “Жыллёвае пытанне”, “Квадратныя метры” па пытаннях паляпшэння жыллёвых умоў праз жыллёва-будаўнічы кааператыў неаднаразова выступала начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС райвыканкома Р.І. Каржанок. У выніку праведзенай растлумачальнай работы ў райвыканкоме, на сходах у працоўных калектывах, на старонках газеты ў мінулым годзе члены першага жыллёва-будаўнічага кааператыву згулялі наваселле. Адметна, што гэта першы шматкватэрны  жылы дом, пабудаваны ў Хойніках пасля аварыі на ЧАЭС. Цяпер сфарміраваны другі, фарміруюцца  трэці і чацвёрты кааператывы забудоўшчыкаў.

 Званкі на “прамую” і “гарачую лінію” служаць падставай для падрыхтоўкі тэматычнай старонкі “Ваша пісьмо”, дзе прысутнічаюць рубрыкі “Чытач скардзіцца”, “Чытач абураецца”, “Чытач уздымае праблему”. Усе выказаныя заўвагі не застаюцца без увагі. З пачатку года ў “Хойніцкіх навінах”  было апублікавана 16 крытычных матэрыялаў, з іх аб дрэннай рабоце камунальнай гаспадаркі – 8, грамадскага транспарту – 3, прадпрыемстваў гандлю – 2. Усе пытанні станоўча вырашаны, аб чым паведамлялася ў раённай газеце.

У якасці трыбуны і з мэтай вырашэння хвалюючых людзей праблем райгазету актыўна выкарыстоўваюць прадстаўнікі выканаўчай, прадстаўнічай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Так, у першым паўгоддзі сёлета на старонках газеты пад рубрыкамі “Дыялог з уладай”, “Трыбуна кіраўніка” выступілі больш за 40 чалавек. Гэтая мера, безумоўна, садзейнічае падрабязнаму асвятленню дзеючых у нашай краіне больш за 50 Дзяржпраграм, планаў мерапрыемстваў, іншых дакументаў.


Падрыхтавана аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *