Надзвычайны і Паўнамоцны пасол на Гомельшчыне


На працягу двух дзён, 12 і 13 жніўня, на Гомельшчыне знаходзіўся Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Польшча і Рэспубліцы Беларусь Марсель Курперсхук.

У першы дзень наведвання ён пабываў у Мазырскім і Калінкавіцкім раёнах, дзе пазнаёміўся з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных сярэдніх школах.

На другі дзень дэлегацыю на мяжы Хойніцкага і Калінкавіцкага раёна сустракалі намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка і намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы  К.Б. Талаконнікаў. Пасол наведаў дзіцячае аддзяленне бальніцы, гутарыў з медперсаналам і кіраўніцтвам установы аховы здароўя. У паездцы пасла суправаджаў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя С.С. Грамыка.

У той жа дзень Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Нідэрландаў наведаў Рэчыцкую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам.

13 жніўня адбылася яго сустрэча ў Гомельскім аблвыканкоме і наведванне карэкцыйнай школы-інтэрната № 5 г. Гомеля.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *