Спяшаюцца да першага месца працы

Образование

Сёлета  51 маладым спецыялістам папоўнілася настаўніцкая армія Хойнікшчыны. З першага верасня, прымяняючы на практыцы веды, атрыманыя ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, яны пачнуць сеяць разумнае, добрае, вечнае,  каб дзеці розных узростаў выхоўваліся  адукаванымі, культурнымі людзьмі.

А пакуль да стартавай прафесійнай прамой засталося менш чым два тыдні, маладых педагогаў уводзілі ў курс спраў вопытныя настаўнікі.

Знаёмства з дружным настаўніцкім калектывам раёна адбылося ў ходзе традыцыйнай сустрэчы з маладымі спецыялістамі ў актавай зале СШ № 3. У адрас малодога папаўнення гучала мноства слоў наказу, пажаданняў, карысных парад ад прадстаўнікоў аддзела адукацыі райвыканкома: яго начальніка Л.Ф. Кулакоўскай, галоўнага спецыяліста С.Ц. Добуш, загадчыцы метадычнага кабінета Р.Я. Кажамякінай і начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкома Л.В. Ермаковай.


Наталля ЧЭКАН.


 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *