23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі


Статыстыка ведае ўсё – пацвярджэннем гэтай крылатай фразы з’яўляецца высокапрафесіянальная дзейнасць спецыялістаў аддзела статыстыкі Хойніцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці. Калектыў аддзела – цудоўны кветнік абаяльных, чулых, прыгожых жанчын, і адначасова адказных, добрасумленных работнікаў.

 Кіруе статыстычным караблём, які штодзень лавіруе па бязмежным моры лічбаў, адданы сваёй справе чалавек – Таццяна Міхайлаўна Півавар. Яе надзейная апора – самаадданыя людзі, зладжана працуючыя ў адной звязцы – намеснік начальніка аддзела статыстыкі Людміла Уладзіміраўна Бічан, галоўны эканаміст Наталля Рыгораўна Луцко, вядучы эканаміст Людміла Валянцінаўна Каласок, эканаміст Вера Рыгораўна Чэкан, аператар ЭВМ Наталля Аляксееўна Чэркас.

Дзякуючы прыбіральшчыцы Людміле Міхайлаўне Аўдзеенка ў памяшканнях і кабінетах аддзела заўсёды пануе чысціня.



Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *