На інвестыцыйным напрамку


Аб’яўленне ў нашай краіне сёлетняга года Годам якасці азначае, што асноўнымі арыенцірамі сацыяльна-эканамічнага развіцця павінны быць эфектыўнасць і канкурэнтаздольнсць эканомікі, выніковасць і якасць працы, што ўрэшце рэшт прыводзіць да паляпшэння якасных умоў жыцця насельніцтва. Таму трэба смела ісці на тэхпераўзбраенне эканомікі, што магчыма ў вялікай ступені выканаць дзякуючы прыцягненню інвестыцый у асноўны капітал. У гэтым кантэксце распрацоўка і рэалізацыя інвестыцыйных праектаў выходзяць на першы план. Аднак інавацыйная актыўнасць суб’ектаў гаспадарання Хойнікшчыны жадае быць лепшай.

За першае паўгоддзе сёлета інвестыцыі ў асноўны капітал у цэлым па нашаму раёну склалі 64,1 млрд. руб. у фактычных цэнах. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб’ём інвестыцый у супастаўных цэнах павялічыўся на 24,9 %. Па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, асвоена інвестыцый на суму 42,3 млрд. руб., што на 56 % перавышае ўзровень 2009 года ў супастаўных цэнах.
Але нягледзячы на выкананне гэтага паказчыка, кіраўнікі прадпрыемстваў павінны разумець, што інвестыцыі не самамэта, а толькі крыніца атрымання ў будучым дадатковага аб’ёму прадукцыі.

Па прадпрыемствах, не маючых ведамаснай падпарадкаванасці, выкарыстанне інвестыцый у асноўны капітал склала 1659 млн. руб., што на 13,7% менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Ніжэй сярэднераённага паказчыкі па асваенню інвестыцый маюць наступныя прадпрыемствы: КДБУП “Хойніцкая ПМК” (1,3%), ААТ “Хойнікірамбуд” (4,2%), ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” (11,8%), КСУП “Веляцін” (38,1%), эксперыментальная база “Стралічава” (40,2%), КСУП “Судкова” (52%), “Аравічы” (59,8%), агракамбінат “Віць” (68%), ПУП “Палескія сыры” (103,8%), КСУП імя Мележа (104,3%), КВУП “Хойніцкі завод ЖБВ (118,9%).

За першае паўгоддзе сёлета ў рамках інавацыйнай праграмы      г. Хойнікі рэалізуюцца два важнейшыя інвестыцыйныя праекты. Гэта – рэканструкцыя дрэваапрацоўчай вытворчасці ў філіяле па дрэваапрацоўцы “Палескі” НВРУП “Белінвесткамплект”. За гэты прамежак часу праведзены будаўніча-мантажныя работы і ажыццёўлена закупка абсталявання. З пачатку рэалізацыі гэтага праекта выкарыстана інвестыцый на суму 5,399 млрд. руб., у тым ліку за шэсць месяцаў бягучага года 599 млн. руб.

Па другому праекту – газіфікацыя індывідуальных жылых дамоў – інвестыцыі за першае паўгоддзе сёлета не рэалізоўваліся.


А. ІЎКОВА,намеснік старшыні райвыканкома.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *