Рэагуюць адказныя асобы


 У час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкома, якую узначальваў кіраўнік раёна А.В. Бічан, у калектыве завода жалезабетонных вырабаў уздымаліся пытанні наконт неналежнага асвятлення вуліцы Паркавай і неабходнасці вырабу адліваў на доме № 17а па вул. Калесніка.
Дырэктар КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. Клюкаўкін паведаміў,  што зараз у рамках падрыхтоўкі да правядзення Дня беларускага пісьменства вядзецца рэканструкцыя вулічнага асвятлення на адзначанай вуліцы, работы плануецца завяршыць да 1 верасня.

Таксама ў гэты тэрмін павінна закончыцца ўстройства адліваў на доме.






На сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар з жыхарамі вёскі Рудакоў жыхары прасілі вырашыць шэраг пытанняў, якія датычаць розных сфер жыццезабеспячэння.

Як паведаміла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Н.У. Тараева, наладжаны нармальны графік работы аўтамагазіна ў гэтым населеным пункце, інфармацыя аб часе прыезду перасоўнай гандлёвай кропкі змешчана на абноўленым стэндзе на будынку мясцовага ФАПа. У аўтамагазіне ўстаноўлены халадзільнік для захоўвання прадуктаў, якія хутка псуюцца. Заведзены журнал для афармлення папярэдніх заказаў вяскоўцаў на тавары, расшыраны асартымент завозімых тавараў. З прадаўцом аўтамагазіна праведзена гутарка аб належным выкананні сваіх абавязкаў.

Наконт арганізацыі адстрэлу дзікіх кабаноў адказ даў старшыня раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў В.М. Фешчанка: “Заключаны дагаворы з усімі сельгаспрадпрыемствамі раёна на адстрэл дзікай жывёлы на падведамасных угоддзях. З пачатку гэтага года на тэрыторыі Стралічаўскага сельскага Савета адстраляна 40 асобін, за час, прайшоўшы ад сустрэчы ІПГ, – 7 (у населеных пунктах Іванаўка, Мокіш, былым пасёлку Леніна).

Галоўны ўрач  цэнтральнай раённай бальніцы Ю.Г. Васілевіч па рамонту будынка Рудакоўскага фельчарска-акушэрскага пункта адзначыў, што справа гэтая эканамічна немэтазгодная, медыцынскае абслугоўванне жыхароў  вёскі ажыццяўляецца персаналам Стралічаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, а для аказання неадкладнай дапамогі па тэлефоннаму званку выедуць медыкі “хуткай дапамогі” з райцэнтра.

Таксама Ю.Г. Васілевіч паведаміў, што на час дэкрэтнага водпуску медработніка Веляцінскага ФАПа прыняты на працу на поўную стаўку фельчар.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *