Нарабіла стыхія шкоды


Сёлетняе лета “дастала” жыхароў Беларусі невыноснай спякотай. Стыхія нанесла вялікі ўрон не толькі людзям, але прыватнай і дзяржаўнай маёмасці. Пакутуючы ад дынамічна ўздымаючагася градуса на слупку тэрмометра, хайнічане з нецярпеннем чакалі хоць кроплі дожджыку. Але доўгачаканая часовая змена надвор’я не прынесла жаданых вынікаў, нават наадварот стала віноўніцай шматлікіх разбурэнняў. Жахлівы, нішто не шкадуючы дуэт – дождж са шквалістым ветрам – у мінулы аўторак прайшоўся па Хойнікшчыне, пакінуўшы за сабой варварскія сляды.

Найбольшы ўдар стыхіі, напэўна, атрымала райспажыўтаварыства: з коранем выкарчаваны дрэвы каля кафэ “Сустрэча”, у выніку чаго паламана агароджа, пашкоджана летняе кафэ, часткова – дах гаспадарчага магазіна па вул. Калесніка і інш. Трапіў пад ураган і будынак другой гарадской лазні: пашкоджаны казырок будынка.


Наталля ЧЭКАН.   


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *