Апошні бой – ён цяжкі самы


Важнейшае пытанне на парадку дня кожнага летняга месяца – а пачатку верасня асабліва – падрыхтоўка да правядзення Дня беларускага пісьменства. Няма сумненняў у тым, што ў сёлетняй яго сталіцы будаўнікі з даручаным участкам работ справяцца.

На апаратнай нарадзе старшыня райвыканкама А.В. Бічан выказаў надзею на разуменне жыхарамі раёна важнасці падрыхтоўкі да ўрачыстасцей. У самыя напружаныя перадсвяточныя дні ніхто не павінен быць пабочным наглядальнікам гэтай падрыхтоўкі. Мясцоваму насельніцтву важна стаць яе самым актыўным удзельнікам і асноўнай сілай. Для саміх жа сябе, дзяцей сваіх, родных і блізкіх, што прыедуць, у першую чаргу бляск наводзім.

Заўтра, 2 верасня, і ў наступныя два дні неабходна як мага якасней правесці генеральную ўборку Хойнікшчыны, каб нейкая дробязь у выглядзе непадкошанай травы, недафарбаванай агароджы не стала лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду каласальна вялікіх добрых спраў па добраўпарадкаванню.

Перш-наперш неабходна правесці ўборку эпіцэнтра свята – гарадскога парка, а таксама дарог і тратуараў па цэнтральных вуліцах горада. Да таго ж, санітарнымі павінны стаць дні, што засталіся да свята, не толькі для працоўных калектываў, але і для ўсіх, каму пасільна ўправіцца з венікам, граблямі. Жыхары прыватнага сектара могуць і павінны паказаць сябе сапраўднымі гаспадарамі, здзівіць чысцінёй і дагледжанасцю прыдамавой тэрыторыі. Толькі так, падсумоўваючы ўклад кожнага жыхара раёна, вырысуецца агульная завяршаючая карціна сучаснага, памаладзеўшага, абноўленага горада Хойнікі.


Ірына ВАСІЛЬЕВА.    


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *