Дэпутацкі клопат – здароўе дзяцей


Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў актыўна ўключыліся ў дабрачынную акцыю “Дэпутацкі клопат – здароўе дзяцей”, якая праводзілася з мэтай паляпшэння здароўя дзяцей Гомельскай вобласці, развіцця іх цікавасці да спорту, спартыўнага ладу жыцця праз шырокае ўцягванне школьнікаў у спартыўныя заняткі.

Акцыя пачынаецца першага верасня 2010 года. На лінейках у агульнаадукацыйных установах, прысвечаных пачатку навучальнага года, дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў уручаюць школьнікам камплекты спартыўных мячоў, набытыя за ўласныя сродкі. На працягу навучальнага года дэпутаты па магчымасці прымуць удзел у спартыўных мерапрыемствах агульнаадукацыйных устаноў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *