Паказалі прафесійнае майстэрства

Сельское хозяйство

Штогод у трох абласцях рэспублікі – Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай праводзяцца конкурсы тэхнікаў па штучнаму асемяненню жывёлы. Абласным папярэднічаюць раённыя. У нашым шаснаццаты па ліку на мінулым тыдні ў чацвер прайшоў на Слабажанскай ферме КСУП імя Мележа. У ім прынялі ўдзел спецыялісты гэтай спецыяльнасці з усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна акрамя КСУПа “Велікаборскі” і эксбазы “Стралічава”, а КСУПы “Судкова” і імя Мележа дэлегавалі па два чалавекі.

– Такое мерапрыемства крайне неабходнае, –  падкрэсліў у сваім выступленні перад пачаткам спаборніцтваў начальнік племаддзела РСУП “Дзяржплемпрадпрыемства” М.В. Селіванаў, –  бо яно ставіць мэтай не толькі праверыць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку кадраў, але і абмяняцца вопытам, узняць нейкія праблемныя пытанні.

Адчуваецца недахоп маладых кадраў. І вельмі важна прафарыентацыйная работа, перадача вопыту  майстроў сваёй справы моладзі.

Важнасць прафесіі тэхніка па штучнаму асемяненню ў тым, што гэта галоўнейшае звяно ў эканамічным дабрабыце сельгаспрадпрыемства. Ад таго яе  ён спрацуе залежыць вытворчасць малака і мяса, іншых відаў сельгаспрадукцыі.
Міхаіл Васільевіч адзначыў, што старшыня абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы паставіў задачу перад упраўленнямі сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкомаў, кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў каб зарплата тэхікаў па штучнаму асемяненню была не ніжэй мільёна рублёў пры адпаведнай нагрузцы і выніках. І ёсць прыклады ў вобласці, што ў асобных тэхнікаў па штучнаму асемяненню за мінулы год з улікам прэмій і даплат сярэднемесячны заробак склаў паўтара мільёна рублёў.

Многае залежыць ад спецыялістаў гэтай прафесіі, але высокіх вынікаў магчыма дабіцца пры зладжанай рабоце загадчыкаў ферм, зоаветспецыялістаў, усіх жывёлаводаў і пры ўмове, што кіраўнік сельгаспрадпрыемства пастаянна кантралюе работу гаспадарчага звяна. Па вялікім рахунку тэхнік па штучнаму асемяненню другая асоба ў гаспадарцы, калі ацэньваць яго па эканамічнаму паказчыку.

 На раённым конкурсе не было нейкіх напружаных момантаў, хаця усе ўдзельнікі яго прыкметна хваляваліся. Упэўнена адказвалі на пытанні тэарэтычныя, якія датычалі паўсядзённай дзейнасці пачынаючы ад арганізацыі работы пункта штучнага асемянення да афармлення неабходнай дакументацыі, таксама ўсе справіліся і з практычным заданнем – тэхнікай размарожвання семені.

Кампетэнтнае журы ў складзе М.В. Селіванава, намесніка начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкома А.П. Махнаўца і спецыяліста па кадрах райсельгасхарчу Т.У. Кузьменка пры вызначэнні пераможцаў улічвалі не толькі тое як справіліся канкурсанты з заданнямі, але і іх вытворчыя паказчыкі.

Першае месца прысуджана  тэхніку па штучнаму асемяненню жывёлы КСУП “Веляцін” Аляксандру Аляксандравічу Дземідзенку ( ён будзе прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах). Другоое месца ў Сяргея Васільевіча Латаша з КУП “Аравічы”, трэцяе – у Мікалая Іванавіча Дадацкага з КСУП імя Мележа.

Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі, усе ўдзельнікі конкурсу—памятныя сувеніры. Сродкі на набыццё іх выдзелены былі раённым выканаўчым камітэтам.


Уладзімір СЯМЕНАЎ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *