Вопыт – на карысць рэабілітацыі


Распаўсюджванню сучаснага вопыту па рэабілітацыі тэрыторый, забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС, быў прысвечаны трохдзённы міжнародны семінар. Яго ўдзельнікі – прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы, профільных міністэрстваў і ведамстваў, тэрытарыяльных органаў кіравання Беларусі, Расіі, Украіны, ажыццяўляючых дзейнасць па ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС, прадстаўнікоў навуковых і навукова-практычных арганізацый, якія аказваюць падтрымку і непасрэдна ўдзельнічаючых у работах па змякчэнню вынікаў катастрофы на ЧАЭС, у тым ліку РНДУП “Інстытут радыялогіі”. 

Пасля вывучэння вопыту па рэабілітацыі пацярпеўшага Брагінскага раёна на прыкладзе КСУП “Маложынскі” 1 верасня ўдзельнікі семінара наведалі наш раён. У актавай зале райвыканкама кіраўнік раёна А.В. Бічан расказаў аб дзяржаўнай падтрымцы па правядзенню рэабілітацыйных мерапрыемстваў па ўзнаўленню тэрыторый, пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС. Аляксандр Васільевіч адзначыў, што псіхалагічны бар’ер у свядомасці насельніцтва пераадолены. Хайнічане не адчуваюць сябе пакінутымі, у апошні час горад набыў сучасны выгляд, капітальна адрамантаваны аб’екты сацкультбыту, уводзяцца ў строй адзін за другім аграгарадкі, актыўна будуецца жыллё як сацыяльнае, так і за крэдыты банка шляхам стварэння калектываў індывідуальных забудоўшчыкаў. 

Жыццё ва ўмовах радыяцыйнай забруджанасці тэрыторый прадэманстравалі прыехаўшым не толькі на словах, але і на справе. Пасля сустрэчы ў райвыканкаме адбыўся выезд на ПУП “Палескія сыры”, дзе прысутныя азнаёміліся з работай і дзяржаўнай падтрымкай валаўтвараючага прадпрыемства раёна, укладам праектаў МАГАТЭ ў вырашэнне праблемы эфектыўнага выкарыстання прадукцыі, вырабленай на забруджаных тэрыторыях. Затым пабывалі ў Стралічаве – населеным пункце, які належаў адсяленню. А цяпер тут створаны ўмовы эфектыўнай гаспадарчай дзейнасці. Акрамя таго, удзельнікі семінара ў Палескім дзяржаўныя радыяцыйна-экалагічным запаведніку мелі магчымасць азнаёміцца з кіраваннем беларускім сектарам зоны эвакуацыі ЧАЭС і ўкладам МАГАТЭ ў вырашэнне праблем утрымання тэрыторый.


Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *