Мець свой бізнес — магчыма


9 верасня на “прамой лініі” ў рэдакцыі “Хойніцкіх навін” на пытанні жыхароў горада і раёна адказвалі саўладальніцы прыватнай фірмы “ХойнікіЛюкс”, піянеры прадпрымальніцкай справы на Хойнікшчыне Ала Пятроўна Шынкарэнка і Надзежда Уладзіміраўна Снапкова.

Жыхарка горада А. Бельская цікавілася, як даўно  пачалося іх прадпрымальніцкае супрацоўніцтва, бо ведае, што раней жанчыны паасобку працавалі на рынку “Юбілейны”.

Пачула ў адказ, што, вырашыўшы весці агульную справу, Ала Пятроўна і Надзежда Уладзіміраўна ў якасці юрыдычнай асобы зарэгістравалі таварыства з дадатковай адказнасцю “ХойнікіЛюкс” і 15 верасня 2006 года адкрылі ў мікрараёне “Юбілейны” магазін “Усё для Вас”. А 25 снежня 2008 года наведвальнікаў запрасіла іх прыватная цырульня “Мір прыгажосці”, таксама ў мікрараёне “Юбілейны”. Такім чынам створана 18 рабочых месц.

У бліжэйшых планах – адкрыццё  комплексу, у якім прадугледжаны магазін самаабслугоўвання “Прадукты”, новая цырульня і рэстаран. Дагавор на будаўніцтва заключаны з фірмай г. Гомеля, выраблены сцены і дах, пачаліся ўнутраныя работы, праведзена сістэма водазабеспячэння. Плануецца абустроіць і прылягаючую да комплекса тэрыторыю, дзе, акрамя традыцыйнай інфраструктуры, будзе зроблены фантан. А самае галоўнае, будзе створана яшчэ 20 рабочых месц. Для працы тут патрабуюцца загадчык магазіна, прадаўцы, загадчык рэстарана, повары, кухонныя рабочыя, бармены,  афіцыянты, прыбіральшчыкі памяшканняў. Жадаючыя працаваць барменам і афіцыянтам могуць набыць гэтыя спецыяльнасці, іх абучаць на месцы па індывідуальнай праграме.

 Жыхар райцэнтра, які працуе інжынерам, хоча змяніць від дзейнасці і заняцца індывідуальным прадпрымальніцтвам. У сувязі з гэтым спытаў, ці лёгкая гэта справа, куды трэба звярнуцца за афармленнем неабходных дакументаў.

Маючы вялікі стаж прадпрымальніцкай дзейнасці, і Ала  Пятроўна, і Надзежда Уладзіміраўна ва ўнісон адказалі, што гэта толькі з боку здаецца, што прадпрымальнікі жывуць шыкоўна і зарабляюць вялікія грошы. Патрэбна мець вялікае цярпенне і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты. Трэба мець моцныя нервы і цвёрды характар, бо даводзіцца сутыкацца з праблемамі, вырашэнне якіх часам зацягваецца.

Што ж датычыць афармлення дакументацыі на адкрыццё сваёй справы, то згодна з цяперашнім заканадаўствам гэта робіцца вельмі хутка, працэдура перацярпела значныя спрашчэнні. Адным словам, паспрабаваць сябе ў прыватным бізнесе можна.



Запісала Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *