Бульбяны скарб – у надзейных руках

Сельское хозяйство

Аднымі з першых у раёне да ўборкі бульбы прыступілі ў КСУП “Судкова”. На сённяшні дзень у гэтай гаспадарцы адна з самых высокіх у раёне ўраджайнасць “другога хлеба” – 197 цэнтнераў з гектара. Высокія вытворчыя паказчыкі – заслуга адданых сваёй справе, працавітых работнікаў, такіх як А.В. Волкава – адзіная ў нашым раёне жанчына-механізатар, якая вось ужо 17 гадоў нязменна працуе ў сельгаспрадпрыемстве.
Алена Віктараўна – адказны работнік, любячая, клапатлівая маці, увішная гаспадыня, надзейны таварыш і проста прыгожая, чулая жанчына. Толькі па-добраму можна пазайздросціць яе аптымізму і добрасумленнасці.

У 1993 годзе разам з мужам, Юрыем Паўлавічам, пераехала ў Судкова з вёсцы Ляскалава Ленінградскай вобласці, дзе яна нарадзілася і вырасла. Сёння з поўнай упэўненасцю гаворыць, што Хойнікшчына для яе – другая радзіма, на карысць якой працаваць у радасць. Тут, на судкоўскай зямлі, вырасціла сваіх дзяцей – Аляксандра, Дар’ю і Паўла. Яны вельмі ганарацца сваёй матуляй, якой у час адказных уборачных кампаній даводзіцца амаль суткі праводзіць за работай у кабіне трактара з адметным надпісам “Жанчынам Зямлі беларускай”. Яго Алена Віктараўна атрымала ў падарунак ад Прэзідэнта краіны ў 2004 годзе на сустрэчы жанчын-механізатараў у рамках рэспубліканскага Тыдня маці “Ты вырасціла, мама, хлеб і жыццё”.

Алена Віктараўна Волкава цяпер стараецца як мага хутчэй справіцца з адказнай восеньскай работай, якая па сутнасці вянчае гадавы плён хлебаробскай працы.  


Наталля ЧЭКАН.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *