За парушэнні – да адказнасці

Медыцына і здароўе

На працягу чатырох дзён у жніўні спецыялістамі райЦГЭ праводзіўся маніторынг гандлёвых аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў раёна. Пры візуальным кантролі захавання ўмоў рэалізацыі і бяспекі харчовых прадуктаў у трох гандлёвых аб’ектах і ў двух прадпрыемствах грамадскага харчавання выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

У магазіне № 49 райспажыўтаварыства (в. Звяняцкае) у гандлёвай зале ў рэалізацыі знаходзіліся пра-дукты з прайшоўшым тэрмінам годнасці, памяшканні магазіна не ўтрымліваюцца ў чысціні, не праводзяцца дезінсекцыйныя мерапрыемствы супраць мух. Таксама ў магазіне № 52 в. Паселічы на гандлёвых паліцах выяўлены прадукты, тэрмін захоўвання якіх прайшоў.

У глінішчанскім магазіне № 7 ўзважванне сырой і гатовай да ўжывання прадукцыі праводзілася на адных вагах.

У магазіне “Усё для Вас” ТТА “ХойнікіЛюкс” не праведзены своечасова бягучы рамонт, выкладка тавараў ажыццяўляецца непасрэдна на дно вітрын, адсутнічаюць латкі, прылягаючая тэрыторыя не ўтрымліваецца ў чысціні.
Са сталовай КСУП “Веляцін” сцёкавыя воды расцякаюцца на прылягаючую тэрыторыю, выграбная яма своечасова не ачышчаецца, не агароджана. У стало-вай агракамбіната “Віць” не створаны ўмовы для захавання правіл асабістай гігіены працуючых, не заменены посуд, адсутнічаюць дэзінфіцыруючыя сродкі.

Пры праверках санітарнага ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў Судкоўскага сельсавета выяўлена, што месца пражывання брыгады ТАА “Перспектыва-2007” у в. Казялужжа і вуліца Садовая в. Клівоў знаходзяцца ў антысанітарным стане.

Па выніках праведзенага маніторынгу да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 14 фізічных асоб (7 службовых асоб, 2 індывідуальныя прадпрымальнікі), 4 домаўладальнікі.
Вынесена 5 пастаноў аб забароне рэалізацыі харчовых тавараў, усяго забракавана 477 кілаграмаў прадукцыі.


Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *