Добры падарунак хайнічанам


Ці задаволены Вы работай абноўленага сервіснага цэнтра Белтэлекама? Такое пытанне карэспандэнт “ХН” задаваў наведвальнікам цэнтра ў г. Хойнікі.

Павел Ерашок, навучэнец каледжа г. Калінкавічы:

– Абноўлены сервісны цэнтр Белтэлекама наведваю часцей, чым раней, бо з’явілася магчымасць працаваць за камп’ютэрам з высокаскорасным Інтэрнетам, якім і карыстаюся. Таксама тут папаўняю грашовы баланс тэлефона. У адноўленым памяшканні прыемна знаходзіцца, а ўзровень абслугоўвання радуе мяне ўсё болей.





Дзяніс Ярмольчык, навучэнец каледжа г. Калінкавічы:

– Атрымліваю вялікае задавальненне ад інтэр’ера абноўленага памяшкання. У асноўным тут карыстаюся Інтэрнетам. Даведаўся пра інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, аднак пакуль яно мне не патрэбна.





Соф’я Сінкевіч, пенсіянерка:

– І не марыла, што ў нашым горадзе з’явіцца што-небудзь падобнае. У цэнтры магу аплаціць за дамашні і мабільны тэлефоны, а па суседству, на пошце – за камунальныя паслугі. На маю думку, абслугоўванне знаходзіцца на належным узроўні, бо тут ніколі не будзеш стаяць у вялікай чарзе, аператары імкнуцца хутка выконваць пэўныя аперацыі. Наконт інтэрактыўнага тэлебачання магу сказаць, што гэта не для мяне, на мой погляд, гэта паслуга для моладзі. А ўвогуле, абноўлены сервісны цэнтр – гэта добры падарунак хайнічанам.



Таццяна КРУПЧЫК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *