Рэагуюць адказныя асобы


На пытанні жыхароў в. Тунеўшчына, якія ўздымаліся ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай группы райсавета дэпутатаў, адказвае галоўны ўрач Хойніцкай цэнтральнай бальніцы Ю.Г. ВАСІЛЕВІЧ.

– Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва н.п.  Тунеўшчына ажыццяўляецца персаналам амбулаторыі ўрача агульнай практыкі аграгарадка Глінішча. На базе амбулаторыі маюцца 2 ложкі дзённага знаходжання, якія прызначаны для аказання пацыентам амбулаторнай дапамогі (унутрывенныя інфузіі, ін’екцыі і інш.) згодна з прадугледжанай планамі і нарматывамі нагрузкі. Арганізацыя дадатковых ложкаў у амбулаторыі патрабуе павелічэння штату, а таксама пераразмеркавання ложкавай сеткі ў ЦРБ. Цяпер раённая бальніца не мае сродкаў для расшырэння штату і расходаў, звязаных з яго абслугоўваннем.

Згодна з Палажэннем аб бальніцы сястрынскага догляду, яна прызначана для аказання медыка-сацыяльнай дапамогі і забеспячэння кваліфікаванага медыцынскага догляду за асобамі, якія па стану здароўя не маюць патрэбы ў актыўнай спецыялізаванай урачэбнай дапамозе і якім  не можа быць забяспечаны належны догляд у дамашніх  умовах. Па гэтай прычыне медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва бальніца сястрынскага догляду не займаецца.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *