У мэтах папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый


У мэтах выканання ўказання Гомельскага аблвыканкама ад 3.09.2010 № 02-47/860, а таксама ў адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў па арганізацыі функцыяніравання Гомельскай абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2010 год у Хойніцкім раёне з 22 па 23 верасня будзе праводзіцца вучэнне на тэму “Арганізацыя абароны насельніцтва і тэрыторый пры пагрозе або ўзнікненні радыяцыйнай аварыі на АЭС сумежных дзяржаў”.

У ходзе вучэння намечана вызначыць:

– ступень гатоўнасці кіраўніцкага саставу да дзеянняў пры радыяцыйных аварыях, у тым ліку па выпрацоўцы і прыняццю сучасных рашэнняў на абарону насельніцтва і тэрыторый пры аварыі на атамнай электрастанцыі;

– гатоўнасць сіл і сродкаў да правядзення мерапрыемстваў па абароне жыцця і здароўя людзей, мінімізацыі наступстваў радыяцыйнага забруджвання тэрыторыі;

– практычную адпрацоўку асобных элементаў абароны пры правядзенні мерапрыемстваў на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі;

– гатоўнасць сістэмы апавяшчэння кіраўніцкага саставу і насельніцтва, давядзенне экстраннай інфармацыі да жыхароў населеных пунктаў пры пагрозе аварыі на ЧАЭС;

– адпрацоўку дзеянняў камісіі па надзвычайных сітуацыях пры арганізацыі выканання патрабуемага комплексу мерапрыемстваў, у тым ліку ўзаемадзеяння паміж адпаведнымі службамі.

Кіраўніком вучэння назначаны намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме А.У. Машэўскі.      


 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *