Тысячнікамі сталі ўжо 15 экіпажаў і 16 вадзіцеляў!

Сельское хозяйство

IMG_5221Жніво рухаецца да фінішу. Па стану на 4 жніўня было ўбрана 10637 га з 13665 запланаваных. Кожны дзень становіцца больш важкім каравай Хойнікшчыны, адпаведна павялічваецца і колькасць тысячнікаў. На гэтым тыдні яна расла, як кажуць, не па днях, а па гадзінах. І як толькі гаспадаркі рапартавалі аб тым, што іх хлебаробы пераадолелі запаветную мяжу, кіраўніцтва раёна з падарункамі, цёплымі наказамі і пажаданнямі накіроўвалася ў поле.

IMG_5234Хаця не ўсе прагнозы на сёлетнюю ўборачную спраўдзіліся, але людзей аддзячыць за адданую працу варта – упэўнены старшыня райвыканкама А.І. Ціток і таму ўшаноўванню перадавікоў надае асаблівую ўвагу. На ўчарашні дзень у нашым раёне было ўжо 15 экіпажаў і 16 вадзіцеляў, якія маюць на сваім рахунку больш за тысячу тон. Кожны з іх атрымаў карысныя ў быце падарункі – пыласосы, кававаркі, прасы, кухонныя камбайны і іншыя. На гэтых здымках – мужчыны, якія з’яўляюцца гонарам нашага раёна, узорам высокага прафесійнага майстэрства і адказных адносін да справы.

IMG_5265

IMG_5360

IMG_5314

IMG_5386

IMG_5503

IMG_5531

IMG_5590

IMG_5606

IMG_5633

 

 

Наталля ЧЭКАН.
Фота аўтара і Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *