Мясцовае самакіраванне


Моладзь – стратэгічны рэзерв

Дзяржаўная маладзёжная палітыка накіравана сёння на стварэнне неабходных умоў для найбольш поўнай рэалізацыі працоўнага, творчага, інтэлектуальнага падрастаючага пакалення. Выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, арганізацыя вольнага часу і карыснай занятасці моладзі – галоўныя пытанні, якія вырашаю ў паўсядзённай працы і дэпутацкай дзейнасці. І гэта невыпадкова, таму што моладзь – гэта стратэгічны рэзерв, які заўтра возьме адказнасць за будучае нашай краіны.

На маім выбарчым участку пражываюць 83 маладыя чалавекі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў і навучаюцца ў школе з 14 да 18 гадоў – 35 чалавек. Работа з імі праводзіцца па наступных напрамках: інфармацыйны, фарміраванне здаровага ладу жыцця, арганізацыя вольнага часу, прафілактыка правапарушэнняў, сямейнай неспрыяльнасці.

На тэрыторыі машынна-трактарнага парка КСУП “Судкова”, на малочнатаварных фермах аформлены інфармацыйныя стэнды, што дае магчымасць працуючай моладзі быць у курсе падзей у жыцці нашага грамадства. У школе працуе таварыства “Веды”, члены якога выступаюць у вытворчых падраздзяленнях сельгаспрадпрыемства з асвятленнем розных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны, прапагандуюць здаровы лад жыцця, культуру сямейных адносін.

У цяперашні час у Беларусі ідзе працэс фарміравання грамадзянскай пазіцыі дзяцей і моладзі на аснове іх удзелу ў сацыяльна-значнай дзейнасці. Гэтаму садзейнічаюць грамадскія аб’яднанні, які арганізаваны ў школе: у клубе “Падлетак” састаяць 67 старшакласнікаў. Найбольш актыўныя вучні ў саставе атрадаў “Цімураўцы”, “Здароўе” праводзяць валанцёрскія акцыі “Дом без адзіноцтва”, Маладыя – пажылым”, “Чысты помнік”, “Чысты дом”, “Вам – ветэраны”. Дзейнасць агітбрыгады “Дружба” накіравана на выхаванне духоўнасці, грамадзянскасці, патрыятызму. Рабяты выступаюць перад працаўнікамі КСУП “Судкова” на палях і фермах, удзельнічаюць у Днях жывёлавода.

Членамі маладзёжных арганізацый праводзяцца працоўныя акцыі па збору металалома, макулатуры, абустройству аграгарадка.

Наша школа з’яўляецца цэнтрам, які каардынуе работу па фарміраванню здаровага ладу жыцця. Для актыўных заняткаў фізкультурай і спортам, правядзення спаборніцтваў у рамках раённай спартакіяды мы прадастаўляем спартыўную залу.

Для вучнёўскай і працуючай моладзі штотыднёва па суботах праводзяцца тэматычныя дыскатэкі, конкурсныя праграмы, наладжана сумесная работа з мясцовымі  ўстановамі культуры.

Канешне, не ўсе маладзёжныя праблемы зняты ў нашым сельскім Савеце – гэта датычыць выдзялення жылля, выхавання дзяцей у неспрыяльных сем’ях. Выявіць праблемы ў арганізацыі работы з моладдзю, падключыць да іх вырашэння прадстаўнікоў соцыуму і сумеснымі намаганнямі паспрабаваць іх вырашыць –  у гэтым бачу сваю задачу як дэпутата раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў.


Ж. СЯРГЕЕНКА, дэпутат райсавета дэпутатаў, дырэктар Судкоўскай СШ. 





Сустрэчы з насельніцтвам

Парадак і спакой пануюць у вёсцы Осаў. Такое прыемнае ўражанне засталося ў членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар пасля прыезду ў вёску 15 верасня. Выйшлі гуртом, селі радком жыхары населенага пункта, стрымана гаворку павялі. Нічога не патрабавалі для сябе. У пераважнай большасці пенсіянеры пыталі толькі, ці можна. І атрымалі станоўчыя адказы: можна самім спілаваць старыя дрэвы, якія растуць у межах прысядзібнага ўчастка домаўладання, можна разлічваць на ачыстку калодзежа, дастаўку камунальнай службай гліны для падрыхтоўкі грубак да ацяпляльнага сезона, можна разлічваць на сістэматычную дастаўку аўталаўкай смятаны “Брэст-Літоўская”, можна разбіраць на дровы 8 старых хат па вызначаных адрасах, можна разлічваць узімку на расчыстку дарогі ад снегу пры дабіранні ад прыпынку дызель-цягніка да вёскі.
На паштовае, медыцынскае абслугоўванне людзі не скардзяцца. Да таго ж, паміж сабой жывуць у ладзе ды згодзе. Гэта пацвярджаюць і факты праваахоўных органаў: сёлета тут не зафіксавана ніводнага правапарушэння, у тым ліку і выпадкаў самагонаварэння не ўстаноўлена.

У выніку аб жыцці-быцці пагаварылі, пад гармонік з самадзейнымі артыстамі галасы ў адзін зліліся, ды і па дамах осаўцы разышліся.

**  **  **
Аналагічная сустрэча з насельніцтвам членаў ІПГ у гэты ж дзень адбылася ў вёсцы Вялікі Бор.


У кожным сельсавеце – свой музей

Ведаць гісторыю свайго краю, пра людзей, якія стваралі гэту гісторыю і плённа працуюць на палях і фермах сельгаспрадпрыемстваў сёння, – вельмі важна для насельніцтва. Таму на парадак дня пастаўлена райсаветам дэпутатаў задача стварэння пры кожным сельсавеце музеяў, экспазіцыі якога будуць пабудаваны на мясцовым матэрыяле. Пад памяшканнні музеяў плануецца выкарыстаць пустуючыя дамы, якія згодна з Указам Прэзідэнта №70 належаць зносу. Трэба прывесці іх у парадак і заняцца зборам матэрыялаў для музея. Вызначыў ужо месца прапіскі свайго музея Паселіцкі сельсавет.


Падтрымка ў развіцці асабістай падсобнай гаспадаркі

Дэпутаты райсавета дэпутатаў і сельскіх Саветаў праводзяць растлумачальную работу сярод насельніцтва па крэдытах на развіццё асабістай падсобнай гаспадаркі, прадстаўляемых Белаграпрамбанкам.

Крэдыты выдаюцца ў беларускіх рублях мінімальнай сумай 500 тысяч рублёў, максімальнай – да 60 мільёнаў рублёў. Прадастаўляюцца яны тэрмінам на 1 год  на набыццё ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін, насення сельгаскультур, а таксама аплату паслуг па ўнясенню ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін і сяўбе насення сельскагаспадарчых культур; на 3 гады – на набыццё сельскагаспадарчай жывёлы і птушкі; на 5 гадоў – на набыццё шматгадовых пладова-ягадных культур, парнікоў, цяпліц, будматэрыялаў для іх узвядзення, а таксама на аплату работ (паслуг) па будаўніцтву; тэрмінам на 7 гадоў – на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання айчыннай вытворчасці.

Працэнтная стаўка па крэдыту складае 5 працэнтаў гадавых.

Хто зацікавіўся гэтай інфармацыяй, можа пазваніць па тэлефоне 136 (званок бясплатны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) і атрымаць падрабязную кансультацыю па гэтаму віду крэдытаў.


Дэпутацкая ініцыятыва –  “Добрая справа”

Па меркаванню старшыні абласнога Савета дэпутатаў М.А. Бондар, дэпутацкі корпус не толькі надзелены паўнамоцтвамі вырашаць найбольш значныя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, але кожны з дэпутатаў павінен задаць сабе пытанне: “А што асабіста я магу зрабіць для людзей ?”.

Так нарадзілася дэпутацкая ініцыятыва  “Добрая справа”, якая знайшла шырокі водгук сярод дэпутатаў райсавета дэпутатаў. Формы яе рэалізацыі самыя разнастайныя. Гэта абустройства зон адпачынку, аказанне матэрыяльнай дапамогі ветэранам і маламаёмным грамадзянам, арганізацыя падпіскі на перыядычныя выданні, адзін з дэпутатаў курыруе сям’ю загінуўшага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Увага – малаперспектыўным  вёскам

У кожным сельскім Савеце нашага раёна распрацаваны мерапрыемствы па навядзенню парадку ў малаперспектыўных населеных пунктах, якія знаходзяцца на тэрыторыях Саветаў. Згодна з імі павінна быць зроблена ўсё для таго, каб іх жыхары ўшчыльную наблізіліся да ўзроўню соцыуму, які  прадастаўляецца насельніцтву вялікіх населеных пунктаў.  Гэта, у першую чаргу, датычыць гандлёвага, медыцынскага, культурнага абслугоўвання вяскоўцаў, якія пражываюць у аддаленасці ад райцэнтра, і малаколькасных вёсак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *