Аматарам “ціхага” палявання


Насельніцтву нашага раёна вядома, што пры зборы грыбоў на Хойнікшчыне патрэбна засцерагацца не толькі ядавітых, але і ўвабраўшых у сябе радыеактыўныя рэчывы, што небяспечна для жыцця чалавека.

Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення нагадвае ў чарговы раз, што самавольнае пранікненне на забруджаныя тэрыторыі з мэтай збору грыбоў забаронена Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на ЧАЭС”. За  гэтае правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.

Аматарам “ціхага палявання” неабходна ў абавязковым парадку правяраць свае трафеі на ўтрыманне радыеактыўных рэчываў. Даныя Хойніцкага райЦГЭ сведчаць, што свежыя белыя грыбы, сабраныя за вёскай Навасёлкі, утрымліваюць 3500 Бк/кг пры норме 370 Бк/кг, а сухія грыбы, сабраныя паблізу вёскі Храпкаў, утрымліваюць 3446 Бк/кг пры норме 2500 Бк/кг.


Я. КРАЎЧАНКА, галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення па Хойніцкаму раёну. 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *